Мы — беларусы...

№ 44 (913) 31.10.2009 - 06.11.2009 г

З вялікім поспехам прайшлі ў Беластоку гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа. Не меншы поспех мелі і артысты з Пінска, якія прывозілі на Падляшша неўміручую “Пінскую шляхту” Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

 

/i/content/pi/cult/233/3238/13-2.jpgКультурны цэнтр арганізуе выстаўкі сучаснага беларускага жывапісу, кінапаказы. Сродкаў у нас пакуль не так шмат, як хацелася б, і толькі два супрацоўнікі ў складзе, але справа зрушылася з "мёртвай кропкі". Тое, што першы Культурны цэнтр Беларусі за мяжой размясціўся менавіта ў Беластоку,- вельмі адметна. Нашы мерапрыемствы заўсёды праходзяць з вялікім поспехам і карыстаюцца павагай не толькі беларусаў. Але менавіта ім адрасавана наша найбольшая ўвага... Працу Культурнага цэнтра Беларусі ў Беластоку неаднойчы адзначалі ў размове з карэспандэнтам "К" жыхары Беласточчыны. Факт, што эфект ад дзейнасці ўстановы ўжо ёсць, - неаспрэчны. Можна ўзгадаць тыя ж гастролі коласаўцаў, якія выклікалі сапраўдны фурор у польскіх гледачоў. Безумоўна, зразумелае ўсім незалежна ад нацыянальнасці і веравызнання высокае мастацтва, што прадстаўляецца ў Польшчы Культурным цэнтрам Беларусі, выконвае вельмі важную "дыпламатычную" функцыю, з'яўляючыся лепшым сродкам развіцця далейшых адносін паміж дзвюма краінамі.

"Мы - беларусы..."

/i/content/pi/cult/233/3238/13-3.jpgСвоеасаблівыя "Дні беларускай культуры на Беласточчыне" прадоўжыліся 25 кастрычніка ў Бельску Падляскім, дзе ў мясцовым Доме культуры адбыўся вялікі канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Генадзя Цітовіча і салістаў прадзюсерскага цэнтра "Спамаш" Алены Ланской і Івана Буслая. І зноў, як і ў Беластоку, зала была перапоўненая. Больш за тое: гледачы стаялі ў праходах і нават слухалі выканаўцаў у фае. І зноў нельга не адзначыць, што ў невялікай зале Дома культуры адчувалася асаблівая атмасфера нацыянальнай еднасці. Для беларусаў на Беласточчыне такія канцэрты - не проста культурныя мерапрыемствы, а яшчэ адна нагода заявіць пра сябе як пра прадстаўнікоў сваёй нацыі. Тое, што тут - асаблівы край, культурна цесна звязаны з Беларуссю, зразумела ўжо па назвах мясцовых населеных пунктаў. Вялікая колькасць праваслаўных храмаў (толькі ў Беластоку іх адзінаццаць) таксама сведчыць пра гэта: сярод тых, хто вызначае сябе як беларус на Падляшшы, шмат праваслаўных. Нягледзячы на тое, што, паводле даных усяпольскага перапісу насельніцтва 2003 года, беларусаў у Польшчы - каля 48 тысяч (папярэдні перапіс у 1993-м зафіксаваў каля 400 тысяч беларусаў), беларуская нацыянальная меншасць у Польшчы - другая па колькасці пасля нямецкай.

Пятнаццаць беларускіх нацыянальных арганізацый актыўна працуюць у розных накірунках, культурных і адукацыйных. Назвы некаторых з іх гавораць самі за сябе. Напрыклад, існуе так званая "ABBA" ("Асацыяцыя Бацькоў, Беларушчынай Апантаных"). Але, безумоўна, самым вядомым - ужо больш за паўстагоддзя - застаецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства, чый офіс у Беластоку па адрасе Варшаўская, 11 заўсёды адкрыты для гасцей. Тут актыўна папулярызуюць і развіваюць культуру, падтрымліваюць беларускую мову, надаючы гэтым пытанням асаблівую ўвагу. У Гайнаўцы і Бельску Падляскім працуюць беларускія ліцэі, а вось трапіць у беларускамоўную групу дзіцячага садка вельмі цяжка: шмат ахвотных. Усяго ў Польшчы родную мову як асобны прадмет вывучаюць каля трох з паловай тысяч маладых беларусаў, а ў Варшаве і Беластоку ва універсітэтах існуюць аддзяленні беларускай філалогіі. На фоне няспыннай культурнай глабалізацыі, якая імкліва развіваецца ў свеце, дзейнасць беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы выклікае толькі станоўчыя ацэнкі. Тамтэйшыя беларусы не толькі не забываюцца на сваю культуру, але і актыўна прапагандуюць яе. Той факт, што ў двух гмінах беластоцкага ваяводства беларуская мова хутка можа стаць другой рабочай (ёсць нават прапанова зрабіць дарожныя ўказальнікі на дзвюх мовах - польскай і беларускай), таксама гаворыць на карысць гэтага факта. Паспяхова захоўваць свае карані і развівацьнацыянальную культуру можна толькі аб'яднаўшыся, разам. І мерапрыемствы на Беласточчыне чарговы раз даказалі: у беларусаў Польшчы ёсць надзейныя сябры па той бок мяжы.

Мінск - Беласток - Бельск Падляскі - Мінск

Фота аўтара 

Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г.Цітовіча.

У час гала-канцэрта ў Беластоку.