Культурны цэнтр і беластоцкая “АВВА”

№ 44 (913) 31.10.2009 - 06.11.2009 г

24 кастрычніка ў Беластоку вялікім гала-канцэртам завяршыўся XVI Агульнапольскі фестываль беларускай песні. Каля трох тысяч гледачоў, якія сабраліся ў зале спартыўнага комплексу “Влукняж”, віталі 22 музычныя калектывы — пераможцаў рэгіянальных адборачных этапаў. Сапраўдным святам стаў удзел у канцэрце артыстаў з Рэспублікі Беларусь: Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Генадзя Цітовіча, а таксама маладых спевакоў Алены Ланской і Івана Буслая. На мерапрыемстве прысутнічала прадстаўнічая беларуская дэлегацыя на чале з міністрам культуры Паўлам Латушкам. Карэспандэнт “Культуры” пабываў на свяце і паспрабаваў высветліць, чым жа жыве беларуская меншасць у Польшчы.

 

/i/content/pi/cult/233/3235/12-1.jpgА "Маланка" спявае!..

Беларусы Польшчы збіраліся на свята песні ў юбілейны, саракавы, раз. Шаснаццатым па ліку Агульнапольскім фестывалі быў адмысловы конкурс, пераможцы якога, па-традыцыі, атрымалі магчымасць выйсці на вялікую агульную сцэну. Вялікае і вельмі складанае ў арганізацыйным сэнсе мерапрыемства зладзілі Беларускае грамадска-культурнае таварыства і Таварыства беларускай культуры ў Польшчы пры актыўным садзейнічанні Пасольства і Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку, фінансавай і творчай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. З польскага боку фінансавую падтрымку аказалі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі. Фестываль адбываўся пад ганаровым патранатам маршалка Падляскага ваяводства. Высокі ўзровень мерапрыемства пацвердзілі прывітальныя словы ад беларускага і польскага ўрадаў, якія зачыталі Павел Латушка і кіраўнік Беларускага грамадска-культурнага таварыства Ян Сычэўскі адпаведна. Ад імя Міністэрства культуры нашай краіны быў перададзены камплект сцэнічных касцюмаў для калектываў Беласточчыны. У склад беларускай дэлегацыі ўваходзілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы Віктар Гайсёнак, член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шакуцін, Генеральны консул нашай краіны ў Беластоку Міхаіл Аляксейчык, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Ігар Жук. На канцэрце таксама прысутнічалі дэпутаты польскага Сейма Яўген Чыквін, Яраслаў Матвеюк, Роберт Тышкевіч, прадстаўнікі кіраўніцтва ваяводскага і маршалкоўскага ўпраўленняў Падляскага ваяводства і адміністрацыі горада Беластока, кіраўнікі мясцовых органаў самакіравання.

Дарэчы, у дзень канцэрта адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі з Ваяводам і Маршалкам Падляскага ваяводства, а таксама з Архіепіскапам Беластоцкім і Гданьскім, прадстаўнікамі беларускіх нацыянальных арганізацый. Вялікая зала спартыўнага комплексу - магчыма, не самаезручнае месца для музычных выступленняў. Але жадаючых прыйсці на свята беларускай песні, як і кожны год, было так шмат, што ўсе гледачы змясціцца змаглі толькі пад дахам самай вялікай у Беластоку пляцоўкі. Трэба было бачыць, з якім энтузіязмам беларусы Беласточчыны віталі кожнага з удзельнікаў! Адчувалася: гэты фестываль праводзіцца не дзеля "птушачкі". Самадзейныя калектывы "Маланка" (дарэчы, у наступным годзе ён святкуе юбілей), "Крыніца", "Васілёчкі" ды іншыя, а таксама сольныя выканаўцы прыехалі ў Беласток на фінальны канцэрт не толькі з Падляшша, але і з іншых ваяводстваў Польшчы. Сярод удзельнікаў - людзі самых розных прафесій і ўзростаў. Родныя спевы для беларусаў у Польшчы - сродак нацыянальнай самаідэнтыфікацыі. Са сцэны гучала народная і эстрадная беларуская песня, а ў зале - роднае слова... А калі напрыканцы вечара на сцэне з'явіліся выканаўцы з Беларусі, зала патанула ў авацыях. Безумоўна, высокі ўзровень нашых прафесійных музыкантаў не мог не выклікаць самыя станоўчыя эмоцыі. Але ў той вечар галоўнай была нават не музыка, а неверагоднае пачуццё еднасці паміж усімі, хто прыйшоў на канцэрт. Таму сапраўдны гімн фестывалю - знакамітую песню "Люблю наш край" - спяваў не толькі зводны хор удзельнікаў, але і ўся велізарная зала.

 /i/content/pi/cult/233/3235/12-2.jpgКультура як лепшы сродак дыпламатыі

- Вельмі важна, каб працягвалася і ўзрастала дапамога для тых, хто захоўвае тут, на Беласточчыне, беларускую нацыянальную спадчыну. І такую дапамогу мы будзем аказваць на ўрадавым узроўні, з боку Міністэрства культуры, на ўзроўні ўстаноў культуры з рэгіёнаў,- падкрэсліў у інтэрв'ю карэспандэнту "К" Павел Латушка. - Для мяне гэта - не пустыя словы, бо сам некалькі гадоў працаваў у Беластоку ў якасці консула, а потым прыязджаў ужо кіраўніком Пасольства, і добра ведаю праблемы мясцовых беларусаў. Менавіта праца ў накірунку культуры дазваляе развіваць найлепшыя адносіны паміж краінамі. Спадзяюся, Культурны цэнтр Беларусі ў Беластоку будзе актыўна спрыяць такому развіццю. Вельмі важна, каб ягоная праца была напоўнена рэальнымі справамі. Культура - імідж дзяржавы за мяжой, таму патрэбна старацца найлепшым чынам паказвацьяе ў іншых краінах. Безумоўна, трэба больш інтэнсіўна супрацоўнічаць з нашымі бліжэйшымі суседзямі. Магчымасці для гэтага далёка не выкарыстаны.

 - Культурны цэнтр Беларусі ў Беластоку існуе толькі год, - распавёў нашаму карэспандэнту кіраўнік Цэнтра, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Аляксандр Карачун. - Але мы ўжо паспелі правесці шэраг цікавых мерапрыемстваў.

<!-- /* Font Definitions */ @font-face {font-family:"Cambria Math"; panose-1:2 4 5 3 5 4 6 3 2 4; mso-font-charset:204; mso-generic-font-family:roman; mso-font-pitch:variable; mso-font-signature:-1610611985 1107304683 0 0 159 0;} @font-face {font-family:Calibri; panose-1:2 15 5 2 2 2 4 3 2 4; mso-font-charset:204; mso-generic-font-family:swiss; mso-font-pitch:variable; mso-font-signature:-1610611985 1073750139 0 0 159 0;} @font-face {font-family:Foreigner-Bold; panose-1:0 0 0 0 0 0 0 0 0 0; mso-font-charset:204; mso-generic-font-family:auto; mso-font-format:other; mso-font-pitch:auto; mso-font-signature:513 0 0 0 4 0;} /* Style Definitions */ p.MsoNormal, li.MsoNormal, div.MsoNormal {mso-style-unhide:no; mso-style-qformat:yes; mso-style-parent:""; margin-top:0cm; margin-right:0cm; margin-bottom:10.0pt; margin-left:0cm; line-height:115%; mso-pagination:widow-orphan; font-size:11.0pt; font-family:"Calibri","sans-serif"; mso-ascii-font-family:Calibri; mso-ascii-theme-font:minor-latin; mso-fareast-font-family:Calibri; mso-fareast-theme-font:minor-latin; mso-hansi-font-family:Calibri; mso-hansi-theme-font:minor-latin; mso-bidi-font-family:"Times New Roman"; mso-bidi-theme-font:minor-bidi; mso-fareast-language:EN-US;} .MsoChpDefault {mso-style-type:export-only; mso-default-props:yes; mso-ascii-font-family:Calibri; mso-ascii-theme-font:minor-latin; mso-fareast-font-family:Calibri; mso-fareast-theme-font:minor-latin; mso-hansi-font-family:Calibri; mso-hansi-theme-font:minor-latin; mso-bidi-font-family:"Times New Roman"; mso-bidi-theme-font:minor-bidi; mso-fareast-language:EN-US;} .MsoPapDefault {mso-style-type:export-only; margin-bottom:10.0pt; line-height:115%;} @page Section1 {size:612.0pt 792.0pt; margin:2.0cm 42.5pt 2.0cm 3.0cm; mso-header-margin:36.0pt; mso-footer-margin:36.0pt; mso-paper-source:0;} div.Section1 {page:Section1;} -->

Фота Юрыя ІВАНОВА

Генеральнае Консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку, дзе месціцца Культурны цэнтр Беларусі.

 Хор “Куранты” (Бельск Падляскі) пад час наведвання фестывалю “Вянок Дружбы” у Бабруйску.