Сцэнарый
Гучыць інструментальная музыка.
На пляцоўку выходзяць вядучыя - Спадар МЯДОК і Спадарыня ЧАЁЎНА.
ЧАЁЎНА: Увага, увага, увага! Адкрываецца вясёлае гулянне!
МЯДОК: Дарагіх гасцей Чакае шмат падзей!
ЧАЁЎНА: Тут патрэбна весяліцца, Смачнага чайку напіцца!
МЯДОК: Чай грузінскі, чай індыйскі, Чай цэйлонскі - усё для вас!
ЧАЁЎНА: Пакаштуйце, госці нашы, Стане горача ўраз!
МЯДОК: Чай для ўсіх - зусім не казка - Ад хваробы уратуе!
ЧАЁЎНА: Паспрабуйце, калі ласка: Чай здароўе загартуе!
МЯДОК: А каб вы не сумавалі, Будзем пець і танцаваць!
ЧАЁЎНА: Чаю з мёдам выпіваць, Падарункі раздаваць!
МЯДОК: Мы наладзілі тут свята, Каб усім вам даказаць:
ЧАЁЎНА: Чай - бадзёрасць, чай - і сіла! Хто не ведаў - будуць знаць! Гучаць фанфары.
МЯДОК: Прывітанне, вам, сябры! Госці і гаспадары, Рэгіёнаў жыхары, Гледачы і гандляры!
ЧАЁЎНА: Прывітанне, вам, сябры! Масцярыцы і майстры, Працавітыя ў песні І ў працы - песняры!
РАЗАМ: Прывітанне, вам, сябры!
ЧАЁЎНА: Я думаю, вы ўжо зразумелі, хто мы такія! Вось гэты прыгожы мужчына ў самым росквіце гадоў - Спадар
МЯДОК! (Фанфары.)
МЯДОК: І Спадарыня
ЧАЁЎНА! (Фанфары.)
ЧАЁЎНА: Чай і раніцай,і днём, І ўвечары мы п'ём. Чай патрэбны нам усім: І старым, і маладым.
МЯДОК: Чаёк з мёдам - гэта цуд! Хай дужэе слаўны люд!
ЧАЁЎНА: Паважанае спадарства!
РАЗАМ з мёдам ды чаем мы прынеслі з сабой
АБРУС, ды не просты, а - цудадзейны!
МЯДОК: Ён умее цуды спраўляць, ды яшчэ размаўляць. А каб ён загаварыў, трэба яго падсаладзіць. (Ставіць
МЯДОК.)
РАЗАМ: Ну, настольнік, раз, два, тры, З намі ты пагавары!
АБРУС: Ну, што за гвалт, што вам трэба?
ЧАЁЎНА:
АБРУС, ты не фанабэрся, Свята чаю ў нас, шмат гасцей сабралася. Дай нам розных чаёў!
АБРУС: Зараз я вам дам і грузінскага, і армянскага, і індыйскага, і...
МЯДОК: Давай-давай!
АБРУС: З чаем ды мядком яшчэ паспееце. А зараз няхай лепш пра сябе раскажа народны ансамбль народнай песні "Каханачка" Замастоцкага цэнтра вольнага часу. (Прадстаўленне калектыву "Каханачка".)
ЧАЁЎНА: Паважаны люд! Шаноўны народ! Сустракайце: калектыў "Карагод"!
МЯДОК: Паглядзіце прадстаўленне народнага ансамбля народнай песні "Карагод" Дзяржынскага гарадскога дома культуры! (Прадстаўленне калектыву "Карагод".)
МЯДОК: Паважаны
АБРУС, нешта ты прыціх. А ты, часам, якіх-небудзь хітрыкаў нам не рыхтуеш?
АБРУС: Рыхтую - не рыхтую, а фанабэраў запрасіў.
ЧАЁЎНА: Сустракайце: калектыў гульні і гумару "Дубінскія фанабэры"! (Прадстаўленне калектыву "Дубінскія фанабэры".)
МЯДОК: Дзякуй,
АБРУС, удружыў. Можа, яшчэ каго прыслаў бы?
АБРУС: Ты,
МЯДОК, як на базары: развёў тут тары-бары!
ЧАЁЎНА: Сустракайце: народны жартоўны гурт "Тары-бары" Цэнтра мастацкай творчасці навучэнцаў Маладзечна! (Прадстаўленне калектыву "Тары-бары".)
МЯДОК: Слухай,
ЧАЁЎНА, такі гэты
АБРУС фанабэрысты! Няхай ляжыць сабе ціхенька.
ЧАЁЎНА: А на сцэну запрашаецца далёка не ціхенькі гульнёвы клуб "Зацейнік" Жодзінскага ГДК! (Прадстаўленне гульнёвага клуба "Зацейнік".)
МЯДОК: А што гэта за Свята чаю і мёду без добрай прыпеўкі?
ЧАЁЎНА: Запрашаем на сцэну прыпевачніц і гарманіста з Бярэзінскага раёна! (Прадстаўленне прыпевачніц Бярэзінскага раёна.)
МЯДОК: Мы сабралі тут гасцей З розных нашых валасцей.
ЧАЁЎНА:
ЧАЁЎНА з водарам мядку Усіх склікае ў талаку!
МЯДОК: Творчыя калектывы прадстаўлены, і мы пачынаем святочны марафон "Чаёк з водарам мядку склікае талаку"!
ЧАЁЎНА: І першымі сваю песенную праграму "Песні пяём і чаёк п'ём" паказвае народны ансамбль народнай песні "Каханачка" Замастоцкага цэнтра вольнага часу. (Выступленне калектыву "Каханачка".)
ЧАЁЎНА прыгожа дэфіліруе па сцэне, у руках у яе - люстэрка.
ЧАЁЎНА: Свет-люстэрачка, скажы, ды ўсю праўду далажы! Хто на свеце за ўсіх бялейшая, прыгажэйшая, смачнейшая?
МЯДОК: Ты,
ЧАЁЎНАчка!
ЧАЁЎНА (азіраючыся па баках, а потым гледзячы на люстэрка): Ого-о-о-о!
МЯДОК: Так, так! Але без чаю духмянага ты не будзеш румяная!
ЧАЁЎНА: Дык ты ж са мной,
МЯДОК ты мой!
МЯДОК: А яшчэ
РАЗАМ з намі на гэтай сцэне - шоу высакародных чай-дзяўчат "Чайныя прыгажуні"!
ЧАЁЎНА: А пакажа гэтае шоу клуб "Зацейнік" Жодзінскага ГДК! (Выступае калектыў "Зацейнік".)
МЯДОК: Людцы добрыя! Вы Чаёўну маю не бачылі? Мабыць, гэтае люстэрка да дабра не давядзе. Прыгажуня! Наглядзелася гэтага шоу і сама, мусіць, пайшла імідж змяняць. Я яе пайду пашукаю, а вы, госцейкі, не сумуйце: паглядзіце гульнёвы турнір "Маладзечанцы - за здаровы лад жыцця". А выканае яго народны жартоўны гурт "Тары-бары" з Маладзечна! (Выступае калектыў "Тары-бары".)
МЯДОК: Ну што,
ЧАЁЎНА, пазаймалася ты сваёй фізкультурай?
ЧАЁЎНА: Нічога я не пазаймалася! Проста нейкага напою на зёлках бабулька падсунула. Вось вынік!
МЯДОК: Я табе даўно казаў: не пі абы чаго! На вось, сапраўднага чаю з мядком пасмакуй - зноў прыгажуняй станеш.
ЧАЁЎНА: Паважанае спадарства! Пакуль я буду чай смакаваць ды ў прыгажуню ператварацца, на сцэне - калектыў гульні і гумару "Дубінскія фанабэры" з вёскі Дубіна Валожынскага раёна з праграмай "Чай - не медавуха, многа не вып'еш"! (Выступае калектыў "Дубінскія фанабэры".)
ЧАЁЎНА: Паважаныя госці! Час дарэмна не губляйце: Чаёк з мёдам папівайце Ды артыстаў сустракайце!
МЯДОК: На сцэну запрашаецца народны ансамбль народнай песні "Карагод" Дзяржынскага ГДК. Вы ўбачыце блінную рапсодыю "Чай і мёд для важных гаспод". (Выступае калектыў "Карагод".)
ЧАЁЎНА: Увага! Увага! А зараз пачынаем песенна-прыпевачны конкурс "Чаёк з мёдам папіваем, прыпеўкі дружна мы спяваем"!
МЯДОК: А самы лепшы пявун атрымае ў падарунак чайнік са свістком і бочачку мёду!
ЧАЁЎНА: А правядуць конкурс прыпевак прыпевачніцы і гарманіст з Бярэзінскага раёна! (Выступаюць прыпевачніцы з Бярэзінскага раёна.)
МЯДОК: Паважаныя гледачы! Пазабавілі мы вас ад душы!
ЧАЁЎНА: Але час і меру знаць ды на развітанне пажадаць:
МЯДОК: Каб жылі вы, прыгажэлі І багацце ў хаце мелі!
ЧАЁЎНА: Бяды, гора не зналі, Чаёк з мёдам ужывалі.
РАЗАМ: Да новых сустрэч, да новых дзён! А вам ад нас - нізкі паклон!
Сцэнарый падрыхтавалі Тамара ЯСКЕВІЧ,
загадчык аддзела культурна-дасугавай дзейнасці Мінскага АЦНТ;
Ала АНОШКА, дырэктар Маладзечанскага ЦМТН, Валерый МАЗУРА;
рэжысёр Івянецкага ГПДК