З Новым годам!

№ 44 (913) 31.10.2009 - 06.11.2009 г

Словы Янкі КУПАЛЫ Музыка Уладзіміра КАРЫЗНЫ (малодшага)

 

/i/content/pi/cult/233/3226/10-1.jpgЗ Новым годам, з Новым годам!

З новай песняй, з новай казкай!

Зачаруем мімаходам

Долі ходы думкай-краскай!

Для унукаў, праунукаў

Расцярэбім сцежкі-шляхі,

Хай пануюць новым гукам --

Каб аж к небу лёту ўзмахі!..

Прыпеў:

Кінем покліч гулказвонкі

Ад аконца да аконца,

Свет паклічам зімні, сонны

Аж да сонца, аж да сонца,

З Новым годам, што крыніцай

Новай пойдзе ў пераходзе,

Беларуская зямліца!

Беларускі наш народзе!

З Новым годам, з Новым годам!

З новай песняй, з новай казкай!

Зачаруем мімаходам

Долі ходы думкай-краскай!

Над зямлёй ірдзіць вясёлка

Пасля бураў, ліхалеццяў, --

Хай жа песня ляціць звонка,

Хай жа лёгка жывуць дзеці!

Прыпеў.