Чым прывабіць фартуну?

№ 20 (786) 19.05.2007 - 25.05.2007 г

XVI Міжнародны кінафорум “Залаты Віцязь” пройдзе з 22 па 31 мая 2007 года ў горадзе Кіславодску і Стаўрапольскім краі.

Падчас кінафоруму будуць прадстаўлены стужкі, якія адпавядаюць дэвізу фэстуЗа маральныя хрысціянскія ідэалы. За ўзвышэнне душы чалавека”. У адным з найбуйных расійскіх кінафорумаў прымуць удзел фільмы з Азербайджана, Аўстраліі, Балгарыі, Беларусі, Велікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Грузіі, ЗША, Казахстана, Кіпра, Кітая, Кыргызстана, Латвіі, Нарвегіі, Польшчы, Румыніі, Сірыі, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны, Чэхіі, Швецыі, Японіі і, само сабою, Расіі.

Па традыцыі, адной з самых вялікіх на форуме будзе беларуская дэлегацыя. У конкурсе тэлевізійных ігравых фільмаў і тэлевізійных праграм нашу краіну прадставіць двухсерыйная стужка Аляксандра Яфрэмава “Рыфмуецца з каханнем”. У намінацыі “Кароткаметражныя дакументальныя стужкі” за перамогу пазмагаюцца “Зачараваныя балоты” Ігара Бышнёва, “Марыя” Віктара Аслюка, “Па імені і жыціе...” Валерыі Скварцовай, “Узгадваючы пра сваё кіно” Сяргея Кацьера і “Ражджаство” Людмілы Бітно. Сярод анімацый на “Залатога Віцязя” прэтэндуюць беларускія “Залатыя падковы” Ірыны Кадзюковай і “Нязломны Чэн” Міхаіла Тумелі. У конкурсе дэбютаў беларускі кінематограф прадстаўлены стужкамі “Жыццё светлае” Аляксандры Бутар і “Іншага шляху няма” Віталя Любецкага.

У складзе беларускай дэлегацыі будуць акцёры і рэжысёры У. Гасцюхін, А.Яфрэмаў, В. Арланава, В. Аслюк, І. Бышнёў, С. Кацьер, І. Кадзюкова, А. Турава, Ю. Азаронак, С. Зелянкоўская і інш. Узначальвае дэлегацыю дырэктар Дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры РБ М. Буданаў.


Ул. інф.