“Еўрабачанне” плюс… “фольк”

№ 44 (913) 31.10.2009 - 06.11.2009 г

Днямі Германія прымалаўдзельнікаў ХХХ Міжнароднага фестывалю Еўрапейскага вяшчальнага саюза, які з’яўляецца найбуйнейшым аб’яднаннем нацыянальных вяшчальных арганізацый у свеце і заснавальнікам песеннага конкурсу “Еўрабачанне”.

 

 

Еўрапейскі саюз штогод ладзіць фестываль фальклорнай музыкі, што кожны раз праходзіць у розных гарадах Еўропы. Сёлета быў абраны нямецкі Кёльн. Цягам трох дзён - з 23 па 26 кастрычніка - горад наведалі музычныя суполкі са Швейцарыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Чэхіі, Бельгіі, Расіі, Беларусі... Ансамблі і хоры прадставілі розныя радыёстанцыі. Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію Рэспублікі Беларусь прадставіў ансамбль беларускай музыкі "Ветах" (слова абазначае традыцыйную назву месяца ў трэцяй квадры). Гурт быў створаны ў 1997 годзе пры БДУКіМ. За час існавання ансамбль выступаў на розных сцэнічных пляцоўках Беларусі. Артысты маюць досвед гастролей у еўрапейскіх краінах. Сярод удзельнікаў калектыву - студэнты мастацкіх ВНУ Мінска і прафесійныя музыканты. Кіраўнік Вячаслаў Калацэй - лаўрэат міжнародных конкурсаў, салістка Таццяна Пладунова - артыствакаліст вышэйшай катэгорыі. Строі ўдзельнікаў выраблены прафесійнымі мастакамі паводле аўтэнтычных узораў. Удзельнікі гурта прадставілі лепшыя ўзоры народнай абрадавай песні і папулярныя бытавыя танцы. Цяпер беларускія песні загучаць на многіх еўрапейскіх радыёстанцыях.

Вераніка ПАТОЦКАЯ, студэнтка гістарычнага факультэта БДУ