“Кіно павінна прыносіць прыбытак”

№ 44 (913) 31.10.2009 - 06.11.2009 г

Стан і развіццё беларускага кінематографа абмяркоўваліся 29 кастрычніка на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з генеральным дырэктарам Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Уладзімірам Замяталіным.

 

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржава заўсёды будзе ўдзяляць пільную ўвагу развіццю кінематографа, паколькі гэты від мастацтва мае для грамадства найважнейшае значэнне. На сустрэчы было ўзнята пытанне ўкладання бюджэтных сродкаў у кінавытворчасць. Прэзідэнт падкрэсліў сваё асноўнае патрабаванне аб тым, што "кіно павінна прыносіць прыбытак". Назначаючы Уладзіміра Замяталіна на пасаду кіраўніка "Беларусьфільма" больш як два гады таму, Прэзідэнт краіны ставіў задачу ўзняць галіну на новы ўзровень. Як паведаміў сёння Уладзімір Замяталін, за гэты час "на кінастудыі многае зроблена ў матэрыяльным і тэхналагічным плане, здымаецца дастатковая колькасць фільмаў". Прэзідэнт выказаў сваё меркаванне адносна таго, што павінна здымацца на кінастудыі і ў якім аб'ёме. "Кінастудыя на сённяшні дзень мае ўсе магчымасці здымаць добрае кіно - аб рэальным жыцці ў рэспубліцы, аб сучаснасці, беларускай грамадскасці, людзях Беларусі, - і рабіць такія фільмы, за якія не было б сорамна ні "Беларусьфільму", ні краіне", - сказаў Уладзімір Замяталін па выніках рабочай сустрэчы.

Паводле паведамлення Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Увага