Афіцыйна

№ 44 (913) 31.10.2009 - 06.11.2009 г

Камітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь абвяшчае конкурс работ на суісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2010 года. У гэтым нумары “Культура” друкуе Парадак вылучэння і прадстаўлення работ на суісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2010 года.

 

  Вылучэнне і прадстаўленне работ на суісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь, афармленне дакументаў і прыкладаемых да іх матэрыялаў павінны адпавядаць дадзенаму Парадку вылучэння і прадстаўлення работ на суісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2010 года, распрацаванаму ў адпаведнасці з Палажэннем аб Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 года № 300 "Аб Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь".

Парадак вылучэння і прадстаўлення работ на суісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2010 года

1. Агульныя палажэнні

 1.1. Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (далей - Дзяржаўная прэмія) з'яўляецца сведчаннем вышэйшага прызнання заслуг дзеячаў навукі, тэхнікі, літаратуры, мастацтва і архітэктуры перад грамадствам і дзяржавай.

1.2. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь адзін раз у два гады (кожны цотны год) прысуджае грамадзянам Рэспублікі Беларусь: тры Дзяржаўныя прэміі ў галіне навукі і тэхнікі за выдатныя работы, адкрыцці і навуковыя дасягненні, вынікі якіх істотна ўзбагацілі айчынную і сусветную навуку і тэхніку, зрабілі істотны ўплыў на развіццё навукова-тэхнічнага прагрэсу і павышэнне эфектыўнасці эканомікі, забеспячэнне здароўя насельніцтва і аховы навакольнага асяроддзя; тры Дзяржаўныя прэміі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры за глыбокія па змесце і адметныя па форме выдатныя работы (творы літаратуры, мастацтва і архітэктуры, дасягненні выканаўчага майстэрства), якія істотна ўзбагацілі нацыянальную і сусветную культуру, садзейнічалі ўсталяванню агульначалавечых каштоўнасцей і ідэй гуманізму.

1.3. Вылучаныя на суісканне Дзяржаўных прэмій работы прымаюцца да разгляду адпаведнымі падкамітэтамі пры ўмове, што іх вынікі рэалізаваны на практыцы (надрукаваны, асвоены вытворчасцю, пабудаваны, абнародаваны шляхам публічнага паказу, выканання ці іншым чынам) не менш чым за два гады да спынення прыёму работ на конкурс.

1.4. Аўтарскі калектыў работы, што вылучаецца на суісканне Дзяржаўнай прэміі, не можа перавышаць трох чалавек.

1.5. Работы, што вылучаюцца на суісканне Дзяржаўных прэмій 2010 года, прымаюцца да разгляду падкамітэтамі па Дзяржаўных прэміях да 1 лютага 2010 года.

2. Вылучэнне і прадстаўленне работ

 2.1. Прадстаўленне работ на суісканне Дзяржаўных прэмій ажыццяўляецца калегіямі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, калегіяльнымі органамі кіравання іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, на суісканне Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі і тэхнікі - таксама Прэзідыумам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялах вылучэння ўваходзячых у іх склад, падпарадкаваных або падведамасных арганізацый. У выпадку, калі работа вылучаецца арганізацыяй, якая не мае ведамаснай прыналежнасці, прадстаўленне работы на суісканне Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі і тэхнікі ажыццяўляе Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а на суісканне Дзяржаўнай прэміі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры - калегія Міністэрства культуры.

2.2. Вылучэнне работ на суісканне Дзяржаўных прэмій ажыццяўляецца на пасяджэннях калегій, прэзідыумаў, сакратарыятаў праўленняў, мастацкіх, рэдакцыйна-выдавецкіх, навукова-тэхнічных, навуковых саветаў, на сходах калектываў работнікаў па месцы працы суіскальнікаў (суб'ектамі вылучэння на суісканне Дзяржаўнай прэміі). Абавязковым з'яўляецца ўдзел у пасяджэнні прадстаўнікоў арганізацый, якія карыстаюцца вынікамі работы, вылучаемай на суісканне Дзяржаўнай прэміі. Работа можа быць вылучана сумесна калектывамі некалькіх арганізацый, пры гэтым па агульнай згодзе адна з іх вызначаецца як галаўная, іншыя - як сумежныя арганізацыі.  

2.3. Фарміраванне калектыву суіскальнікаў Дзяржаўнай прэміі праводзіцца з удзелам усіх аўтараў работы. Вылучэнне суіскальнікаў у аўтарскі калектыў з агульнай колькасці выканаўцаў работы ажыццяўляецца, зыходзячы з ацэнкі творчага ўкладу кожнага з іх. У аўтарскі калектыў уключаюцца аўтары, чый творчы ўклад у выкананне работы быў найбольш значны. Не дапускаецца ўключэнне ў аўтарскі калектыў асоб, якія выконвалі толькі адміністратыўныя, кансультатыўныя або арганізацыйныя функцыі. Кандыдатура кожнага члена аўтарскага калектыву павінна быць абмеркавана па месцы яго асноўнай працы.

2.4. Рашэнне аб вылучэнні работы прымаецца адкрытым галасаваннем. Рашэнне аб уключэнні кандыдатур у калектыў суіскальнікаў прымаецца шляхам тайнага галасавання пры наяўнасці кворуму, прынятага ў арганізацыі, дзе адбываецца вылучэнне. 2.5. Змяненні ў складзе аўтарскага калектыву вылучаемай работы павінны праводзіцца з абавязковым выкананнем працэдур, прадугледжаных пунктамі 2.1 - 2.4 гэтага Парадку.

 3. Камплектацыя прадстаўляемай работы

3.1. Работа на беларускай або рускай мове, прадстаўляемая на суісканне Дзяржаўнай прэміі, прымаецца да разгляду адпаведным падкамітэтам у наступнай камплектацыі:

3.1.1. Дакументы вылучэння на суісканне Дзяржаўнай прэміі ў трох экземплярах, у тым ліку: пісьмо-прадстаўленне ад органа кіравання (п. 4.1.); пісьмо-вылучэнне ад суб'екта вылучэння (п. 4.2.); выпіскі з пратаколаў (п. 4.3.); пратаколы падліковых камісій (п. 4.4.); анатацыя работы (п. 4.5.); даведкі аб творчым укладзе кожнага з аўтараў (п. 4.6.); звесткі пра кожнага з аўтараў (4.7.). Пералічаныя дакументы пераплятаюцца ў вызначанай паслядоўнасці клеявым спосабам з кардоннай вокладкай у выглядзе асобнага тома "Дакументы вылучэння на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 2010 года ________________________________________________ ". (назва работы)

3.1.2. Апісанне работы ў трох экземплярах (п. 4.8.).

3.1.3. Надрукаваныя манаграфіі, падручнікі, альбомы, відэаі аудыёзапісы, копіі артыкулаў і іншыя матэрыялы і дакументы, якія ўваходзяць у склад работы і характарызуюць яе, - у трох экземплярах.

3.1.4. Анатацыя работы ў шасці экземплярах (п. 4.9.).

 3.1.5. Кароткая анатацыя работы (п. 4.10.). 3.1.6. Улікова-рэгістрацыйны ліст (п.4.11.).

 4. Афармленне дакументаў

4.1. Пісьмо-прадстаўленне работы на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 2010 года ад калегіі рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання, калегіяльнага органа кіравання іншай дзяржаўнай арганізацыі, падпарадкаванай Ураду Рэспублікі Беларусь, Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі афармляецца на бланку ў трох экземплярах па наступнай форме: "Калегія (Прэзідыум) ___________________________________________ (поўная назва органа кіравання) прадстаўляе на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 2010 года _______________________________________________ (назва віду Дзяржаўнай прэміі) 1 . __________________________________________________; (прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, яго вучоная ступень, званне, месца працы) 2 . __________________________________________________; (прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, яго вучоная ступень, званне, месца працы) 3 . __________________________________________________; (прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, яго вучоная ступень, званне, месца працы) за работу _________________________________________________.". (назва работы ў адпаведнасці з яе зместам) Пісьмо-прадстаўленне падпісваецца кіраўніком органа кіравання і павінна быць зарэгістравана.

 4.2. Пісьмо аб вылучэнні работы на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (пісьмовылучэнне ад суб'екта вылучэння на суісканне Дзяржаўнай прэміі) у трох экземплярах павінна быць напісана на бланку організацыі, якая вылучае работу, па наступнай форме: "Вучоны (навуковы, навукова-тэхнічны, мастацкі, рэдакцыйна-выдавецкі, іншы) савет (сход калектыву працаўнікоў) _______________________________________________ (поўная назва арганізацыі) вылучае на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 2010 года _______________________________________________ (назва віду Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь) 1. __________________________________________________, (прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, яго вучоная ступень, званне, месца працы) 2. __________________________________________________, (прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, яго вучоная ступень, званне, месца працы) 3. ___________________________________________________ (прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, яго вучоная ступень, званне, месца працы) за работу __________________________________________________" (назва работы ў адпаведнасці з яе зместам) Назва арганізацыі (месца працы) павінна адпавядаць юрыдычным актам аб яе заснаванні. Пісьмо-вылучэнне павінна таксама ўтрымліваць: кароткі змест работы, абгрунтаванне вылучэння работы на суісканне Дзяржаўнай прэміі, агульную ацэнку работы, звесткі аб датах пачатку і канца выканання работы, перыядзе практычнай рэалізацыі вынікаў, сціслыя даныя аб маштабах рэалізацыі работы, яе навукова-тэхнічныя, тэхніка-эканамічныя паказчыкі, у тым ліку параўнанне з аналагамі; для работ у галіне літаратуры, мастацтва, архітэктуры - характарызаваны мастацкія вартасці работы, культурны, сацыяльны, іншыя эфекты. Пісьмо-вылучэнне павінна быць падпісана кіраўніком арганізацыі, зарэгістравана і заверана пячаткай. Заўвага 1. У выпадку, калі кіраўнік арганізацыі ўваходзіць у склад калектыву суіскальнікаў, пісьмо падпісваецца яго намеснікам. Калі суіскальнік знаходзіцца на пенсіі або прадстаўляецца на суісканне прэміі пасмяротна, гэта адзначаецца ў пісьме аб вылучэнні работы, пры гэтым указваюцца яго апошняя пасада і месца працы.

4.3. Выпіскі з пратаколаў пасяджэнняў савета галаўной арганізацыі і саветаў сумежных арганізацый (або сходаў калектыву работнікаў галаўной арганізацыі і сходу калектыву сумежнай арганізацыі) аб вылучэнні работы на суісканне прэміі з указаннем поўнай назвы работы, усяго складу аўтарскага калектыву, вынікаў галасавання як па вылучэнні работы, так і па кожным з аўтараў. Выпіска павінна ўтрымліваць звесткі пра тое, калі, кім і ў якой колькасці зацверджаны склад прэзідыума, калегіі, савета або сходу, прыняты ў дадзенай арганізацыі кворум, і звесткі аб удзельніках пасяджэння. Выпіска падпісваецца старшынёй пасяджэння савета (сходу), сакратаром і завяраецца пячаткай. Калі ў склад аўтарскага калектыву ўключаюцца асобы, якія не з'яўляюцца супрацоўнікамі галаўной па вылучэнні работы агранізацыі, такім жа чынам афармляюцца выпіскі з пратаколаў пасяджэнняў саветаў па месцы асноўнай працы гэтых асоб адносна іх уключэння ў склад аўтарскага калектыву. У выключных выпадках (адсутнасць савета, немагчымасць правядзення сходу калектыву работнікаў) можа быць прадстаўлена пісьмо аб рэкамендацыі да вылучэння работнікаў гэтай арганізацыі ў склад аўтарскага калектыву, падпісанае яе кіраўніком і заверанае пячаткай. Заўвага 2. Ва ўсіх дакументах назва работы павінна быць аднолькавай.

4.4. Пратакол падліковай камісіі аб выніках тайнага галасавання адносна складусуіскальнікаў афармляецца як частка пратакола пасяджэння савета арганізацыі па наступнай форме: пратакол № ____ падліковай камісіі пасяджэння савета _____________________________ _______________________________________ ад "____" ____________ 200__ г. (назва арганізацыі) Падліковая камісія ў складзе: _______________________________________ _______________________________________________ абрала старшынёй камісіі _________________________________________ СЛУХАЛІ: Аб вылучэнні аўтарскага калектыву па рабоце _______________________________________________ ____________________ (назва работы) на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 2010 года _______________________________________________ (назва віду Дзяржаўнай прэміі) У спіс для тайнага галасавання ўнесены кандыдатуры: 1 . ___________________________________________________ (прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, яго вучоная ступень, званне, месца працы) . . . . . ___________________________________________________ (прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, яго вучоная ступень, званне, месца працы) n. ___________________________________________________ (прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, яго вучоная ступень, званне, месца працы) за работу ___________________________________________________ (назва работы) Раздадзена ____ бюлетэняў Пры ўскрыцці ў скрыні аказалася ____ бюлетэняў ВЫНІКІ ГАЛАСАВАННЯ: 1. Старшыня падліковай камісіі: _____________________ Члены падліковай камісіі: _________________________________

4.5. Анатацыя работы памерам 10 старонак. Анатацыя работы афармляецца ў адпаведнасці са стандартнымі патрабаваннямі да тэкставых дакументаў. Тэкст друкуецца на адной старонцы ліста фармату А4. У анатацыі павінна быць абгрунтавана аб'яднанне работы ў адзіны цыкл, коратка выкладзены змест работы, яе асноўныя вынікі, звесткі аб практычнай рэалізацыі (дзе, калі, у якім аб'ёме ўкаранёны вынікі работы, якія дасягнуты эканамічны, сацыяльны, культурны або іншыя эфекты). Для работ у галіне літаратуры, мастацтва, архітэктуры падкрэсліваюцца асноўныя эстэтычныя вартасці, дасягнуты мастацкі ўзровень. У выпадку, калі работа вылучана на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь паўторна, неабходна адзначыць змяненні, дапаўненні і развіццё, якое работа атрымала з часу папярэдняга вылучэння. Да анатацыі дадаецца пералік (спіс) уключаных у дадзены цыкл публікацый, патэнтаў, даведак аб укараненні вынікаў. Анатацыя падпісваецца ўсімі суіскальнікамі.

 4.6. Даведка аб творчым укладзе кожнага суіскальніка асобна (з указаннем прозвішча, імя, імя пабацьку, пасады ў час выканання работы). Даведка падпісваецца кіраўніком арганізацыі, у якой працуе суіскальнік, або арганізацыі,якая яго вылучае. Калі даведка аб творчым укладзе афармляецца не па месцы працы суіскальніка, да яе дадаецца даведка аб падтрымцы яго кандыдатуры арганізацыяй, дзе ён працуе, за подпісам кіраўніка. Подпіс кіраўніка завяраецца гербавай пячаткай.

 4.7. Звесткі аб кожным суіскальніку: прозвішча, імя, імя па-бацьку на рускай і беларускай мовах; дзень, месяц і год нараджэння; месца нараджэння (дакладна па пашпарце); грамадзянства; спецыяльнась па адукацыі; вучоная ступень (з указаннем галіны ведаў) і вучонае званне; ганаровыя званні; месца працы (назва арганізацыі і яе месцазнаходжанне ў адпаведнасці з дакументамі аб заснаванні, службовы тэлефон); займаемая пасада (з указаннем года яе замяшчэння); дзяржаўныя ўзнагароды за апошнія пяць гадоў (з указаннем даты ўзнагароджання; калі суіскальнік з'яўляецца лаўрэатам прэміі, неабходна паведаміць, якой прэміі, якога года і за якую работу); знаходжанне за мяжой (краіна, перыяд знаходжання); праца ў мінулым (перыяд, месца працы); асноўныя напрамкі навуковай і практычнай дзейнасці, удзел у падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі; хатні адрас (з указаннем паштовага індэкса), тэлефон (з указаннем тэлефоннага кода). копія старонак 30 - 33 пашпарта. Звесткі афармляюцца па месцы асноўнай працы суіскальніка і падпісваюцца суіскальнікам. Калі суіскальнік вылучаецца пасмяротна, то ў звестках пра яго неабходна даць адрас, прозвішча, імя, імя па бацьку нашчадка. Дакладнасць звестак засведчваецца подпісам работніка аддзела кадраў з указаннем даты афармлення і завяраецца пячаткай. Заўвага 2. Калі пасля вылучэння работы адбыліся змены ў звестках аб суіскальніку, ён павінен паведаміць пра гэта ў падкамітэт у тыднёвы тэрмін.

4.8. Апісанне работы. Рэкамендуемы аб'ём апісання работы - каля 50 старонак. У апісанні работы выкладаецца яе асноўны змест, прыводзяцца атрыманыя вынікі, паказваюцца маштабы рэалізацыі, перспектывы далейшага выкарыстання, фактычна атрыманы і прагназуемы эфекты, ацэньваецца яе значнасць у параўнанні з іншымі дасягненнямі ў дадзенай галіне навукі, тэхнікі, літаратуры, мастацтва або архітэктуры. Калі работа выканана ў межах дзяржаўных праграм, аб гэтым даецца адпаведная інфармацыя. Асноўныя паказчыкі рэалізацыі вынікаў работы патрэбна падмацаваць спасылкамі на афіцыйныя дакументы, рэцэнзіі, водгукі. Мэтазгодна прадставіць адзіную даведку, падпісаную кіраўніком арганізацыі, якая вылучае работу, аб тэхніка-эканамічных перавагах работы, аб мастацкай і эстэтычнай вартасці твораў літаратуры, мастацтва, архітэктуры. У апісанне работы ўключаюцца неабходныя ілюстрацыі, схемы, табліцы, а таксама водгукі, рэцэнзіі, заключэнні, копіі патэнтаў, даведкі аб укараненні вынікаў работы (для аб'ектаў новай тэхнікі і тэхналогій); спіс асноўных публікацый аўтараў; пералік выставак, публічных паказаў і г. д. Апісанне павінна пачынацца з тытульнага ліста, на якім указваюцца: поўная назва арганізацыі - суб'екта вылучэння работы на суісканне Дзяржаўнай прэміі; назва работы; прозвішча, імя, імя па бацьку кожнага суіскальніка, з указаннем пасады, месца працы, вучоныя ступені і званні. Апісанне работы афармляецца ў адпаведнасці са стандартнымі патрабаваннямі да тэкставых дакументаў, на паперы фармата А4 і подпісваецца аўтарамі. Кожны экземпляр апісання павінен быць пераплецены клеявым спосабам з кардоннай вокладкай. На вокладцы ўказваюцца суб'ект вылучэння работы на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, поўная назва работы, прозвішчы і ініцыялы суіскальнікаў.

4.9. Анатацыя работы ў шасці экземплярах. Анатацыя работы памерам 10 старонак у шасці экземплярах афармляецца ў выглядзе асобных брашур у мяккай вокладцы і не падпісваецца аўтарамі.

4.10. Кароткая анатацыя работы на адной старонцы ў адным экземпляры, якая ўключае поўную назву работы, прозвішчы і ініцыялы суіскальнікаў, з указаннем пасады і месца працы, назву суб'екта вылучэння, не падшываецца і прадстаўляецца разам з яе электроннай версіяй у выглядзе файла для Word for Windows (міжрадковы інтэрвал - адзінарны, шрыфт - 14 pt, гарнітура - Timеs New Roman, стыль - "Звычайны"). Заўвага 3. Афармленне і прадстаўленне дакументаў і матэрыялаў па работах, якія ўтрымліваюць інфармацыю, што не падлягае распаўсюджванню, ажыццяўляюцца ва ўстаноўленым парадку. Заўвага 4. У першы экземпляр зборніка дакументаў уключаюццатолькі арыгінальныя (першыя) экземпляры дакументаў, у два другія экземпляры зборніка дакументаў могуць уваходзіць іх ксеракопіі. Заўвага 5. Для своечасовага афармлення ўсіх неабходных дакументаў па вылучэнні работ рэкамендуецца: на працягу лістапада - снежня 2009 года правесці вылучэнне работ у арганізацыях, творчых саюзах і г. д., пасля чаго накіраваць матэрыялы ў вышэйстаячыя кіруючыя органы для разгляду работ цягам студзеня 2010 года і прадстаўлення іх у падкамітэт да 1 лютага 2010 года.

5. Прыём і вяртанне работ

 Усе дакументы і матэрыялы прымаюцца сакратарыятамі падкамітэтаў асабіста ад суіскальнікаў або даверанай асобы ад суб'екта вылучэння: у галіне навукі і тэхнікі па адрасе: праспект Незалежнасці, 66, пакой 317. 220072, г. Мінск. Тэл.: 8 (017) 284-11-63; Тэл./факс: 8 (017) 284-24-56; у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры па адрасе: вул. Сурганава, 1, корп. 2, пакой 412. 220072, г. Мінск. Тэл./факс: 8 (017) 284-23-81. Матэрыялы работ, якія не дапушчаны да конкурсу, павінны быць атрыманы іх аўтарамі ў сакратарыяце адпаведнага падкамітэта на працягу месяца пасля апублікавання ў друку спіса дапушчаных да конкурсу работ. Матэрыялы работ, якія былі дапушчаны да конкурсу, але не атрымалі прэміі, павінны быць атрыманы іх аўтарамі ў сакратарыяце адпаведнага падкамітэта на працягу трох месяцаў пасля апублікавання ў друку Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб прысуджэнні Дзяржаўных прэмій.