На сённяшні дзень Нобелеўская энцыклапедыя - найбольш грунтоўнае выданне матэрыялаў пра маштабныя адкрыцці ў навуцы, што змянялі свет, знакамітых асоб, якія крочылі наперадзе цывілізацыі, пра дасягненні ў галіне культуры і літаратуры... У выданні сабраны матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю лаўрэатаў прэміі ў намінацыях "Фізіка", "Фізіялогія і медыцына", "Хімія", "Літаратура", "Свет", "Эканамічныя навукі". Кожны том уключае поўны тэкст лекцыі нобелеўскага лаўрэата, яго біяграфію, ілюстраваны матэрыял, уступную прамову старшыні Нобелеўскага камітэта і іншыя матэрыялы з гісторыі прысуджэння гэтай найганаровай у свеце прэміі. Сярод лаўрэатаў 2000 года - ураджэнец Беларусі Жарэс Іванавіч Алфёраў. Яго вынаходніцтвы ў галіне фізікі цяпер паспяхова прымяняюцца ў сотавай сувязі.
Лаўрэатамі прэміі А.Нобеля зроблены сотні адкрыццяў сусветнага маштабу, без якіх не ўяўляецца сённяшняе жыццё. Іх лекцыі лічацца перлінамі сусветнай навуковай і культурнай спадчыны.
Марына ІГНАТОВІЧ,
намеснік дырэктара Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Карскага