Толькі для хлопцаў?

№ 43 (911) 24.10.2009 - 30.10.2009 г

Цягам ужо некалькіх гадоў пры Антопальскім раённым цэнтры рамёстваў, што ў Драгічынскім раёне, працуе гурток па пляценні паясоў. Асабліва цікава, што займаюцца ў ім выключна хлопчыкі.

 

/i/content/pi/cult/232/3198/12-4.jpgПа словах дырэктара РЦР Галіны Сцепанюк, ва ўстанове культуры на сённяшні дзень - восем гурткоў самых розных народных рамёстваў. Асаблівай жа папулярнасцю карыстаецца пляценне паясоў: у гэтым гуртку - дзесяць хлопцаў.

- Спрабавалі набраць і дзяўчат, але яны, пабыўшы крыху, сыходзяць, - кажа дырэктар РЦР. - Пляценне паясоў - як мужчынскі, так і жаночы занятак, але карыстацца поясам на Беларусі маглі, вядома ж, толькі мужчыны. Адзін з такіх адметных маленькіх майстроў Антопальскага РЦР - Дзяніс Шыла. Ён пабываў ужо на шматлікіх раённых мерапрыемствах, дзе дэманстраваў сваё ўменне. Не так даўно яго майстэрствам захапляліся ў абласным цэнтры на свяце горада Брэста, а таксама на ўрачыстасцях з нагоды 600-годдзя з часу надання запаведнага рэжыму Белавежскай пушчы, дзе ягоны, так бы мовіць, "майстар-клас" выклікаў сапраўднае захапленне шматлікіх гасцей.

Юрась ГАРЧАК

Фота аўтара

На здымку: Дзяніс Шыла за працай.