Якая яна, сучасная школа скульптуры?

№ 20 (786) 19.05.2007 - 25.05.2007 г

У Нацыянальным мастацкім музеі адбылася прэзентацыя альбома-каталога “Сучасная беларуская скульптура”, выдадзенага Рэдакцыйна-выдавецкай установай “Культура і мастацтва” пры фінансаванні з Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва па заказе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

 /i/content/pi/cult/115/319/Skulptura.jpg
Матэрыялы падрыхтаваны паводле вынікаў рэспубліканскай выстаўкі скульптуры за апошнія дваццаць гадоў. Шыкоўнае выданне на 200 старонак уключае ўступныя артыкулы мастацтвазнаўцаў Ірыны Мятліцкай, Людмілы Лапцэвіч, Наталлі Шаранговіч, прысвечаныя развіццю беларускай скульптуры ў 1984 — 2004 гадах, 500 каляровых і чорна-белых рэпрадукцый станковых, манументальных, мемарыяльных скульптурных работ, твораў гарадской і паркавай пластыкі. Паказаць не асобныя работы мастакоў, а сучасную школу беларускай скульптуры ва ўсёй яе шматжанравасці і стылёвай разнастайнасці — такой бачылі сваю задачу складальнікі альбома.
Цудоўна надрукаваны альбом-каталог адрасаваны ўсім, хто цікавіцца дасягненнямі сучаснага нацыянальнага мастацтва.


Наш кар.