Матэрыялы падрыхтаваны паводле вынікаў рэспубліканскай выстаўкі скульптуры за апошнія дваццаць гадоў. Шыкоўнае выданне на 200 старонак уключае ўступныя артыкулы мастацтвазнаўцаў Ірыны Мятліцкай, Людмілы Лапцэвіч, Наталлі Шаранговіч, прысвечаныя развіццю беларускай скульптуры ў 1984 — 2004 гадах, 500 каляровых і чорна-белых рэпрадукцый станковых, манументальных, мемарыяльных скульптурных работ, твораў гарадской і паркавай пластыкі. Паказаць не асобныя работы мастакоў, а сучасную школу беларускай скульптуры ва ўсёй яе шматжанравасці і стылёвай разнастайнасці — такой бачылі сваю задачу складальнікі альбома. Цудоўна надрукаваны альбом-каталог адрасаваны ўсім, хто цікавіцца дасягненнямі сучаснага нацыянальнага мастацтва.
Наш кар.