Бібліятэкі — он-лайн

№ 43 (911) 24.10.2009 - 30.10.2009 г

Віртуальная выстаўка “Альбомы па мастацтве” Фундаментальнай бібліятэкі БДУ стала лепшым інтэрнет-праектам на I Рэспубліканскім конкурсе веб-сайтаў бібліятэк і ўстаноў бібліятэчнай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Арганізавала спаборніцтва Беларуская бібліятэчная асацыяцыя пры падтрымцы Міністэрства культуры краіны. Лепшым сайтам галіновай, абласной навуковай бібліятэкі быў прызнаны сайт Прэзідэнцкай бібліятэкі краіны, з раённых і гарадскіх ЦБС найбольш прывабнай у Сеціве выглядае сайт Бярэзінскай раённай сістэмы, а з дзіцячых найлепш прадстаўлена ў Інтэрнеце бібліятэка СШ № 4 г . Дзяржынска. "Варта адзначыць, што не толькі мінскія ўстановы парадавалі сваімі сайтамі - рэгіянальныя таксама падцягваюцца, прадстаўляюць цікавыя, прафесійныя праекты, - кажа старшыня аргкамітэта конкурсу Іна Юрык.
 - Якасць залежыць найперш ад матэрыяльнай базы ўстановы, наяўнасці спецыялістаў. Абласныя ўстановы могуць скласці канкурэнцыю мінскім, хаця ім ёсць яшчэ куды расці".