SOUND чарговай прэм’еры

№ 43 (911) 24.10.2009 - 30.10.2009 г

27 кастрычніка IV Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва “Панарама” прэзентуе грамадскасці свой новы праект “Тэатральны SOUND”.

"Цвіком" сёлетняга міжнароднага тэатральнага форуму абяцае стаць прэм'ера праекта "Тэатральны SOUND". Ініцыяваная акцёрам-купалаўцам Ігарам Пятровым, музычная феерыя з удзелам вядомых і пачынаючых музыкантаў-"тэатралаў" плануе здзівіць публіку спалучэннем разнастайных жанраў, стыляў і настрояў. "Мы вельмі адказна ставімся да ўсіх складнікаў нашага шоу: да гуку, сцэнаграфіі, святла, - распавёў Ігар Пятроў карэспандэнту "К", - і спадзяёмся, што ў выніку глядач атрымае незвычайнае, яскравае відовішча. Гэта будзе цалкам эксперымент,- паведаміў куратар праекта. - Спалучэнне аўтарскай музыкі цыркавых нумароў, пластыкі, святла..." Хто ж сыграе галоўныя ролі ў тэатральна-музычным шоу? Гэта вядомыя гурты "Naka", "Сярэбранае вяселле", "ДзеціДзяцей", "Маланкаorkestra", салісты якіх маюць да тэатра самае непасрэднае дачыненне, а таксама маладыя калектывы ды ўзорны дзіцячы хор "Радасць".

Аўтар: Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"