У.Несцярук. “Хмара над вёскай”. |
Уладзімір Міхайлавіч па адукацыі педагог (у 1989 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава, мае навуковую ступень у галіне багаслоўя), выкладае ў адным з філіялаў Шашкоўскай школы мастацтваў Стаўбцоўскага раёна, але шмат часоў аддае стварэнню пейзажаў роднага горада, якія адпавядаюць яго філасофскім светапоглядным думкам. Дваццаць дзве жывапісныя работы аўтара ўяўляюць з сябе столькі ж асобна ўзятых момантаў правінцыйнага жыцця, якія, з'яўляючыся ўвасабленнем творчай задумы аўтара, ствараюць добра ўсвядомлены гледачом вобраз сціплай, задуменнай, чыстай, не забруджанай гарадскім паветрам прыроды. Здавалася б, няма нічога значнага ў адлюстраванні шэранькіх, несамавітых дамоў прыгарада, маленькіх вулачак, закінутых садоў. Аднак мастаку не проста ўдалося знайсці ў гэтым нешта дзіўнае, але і стварыць пэўную схему прыгажосці, якая выказваецца і ва ўражанні ад убачанага, і існуе сама па сабе, як дадзенасць. Стрыманы каларыт некаторых пейзажаў падкрэслівае непахіснасць, недатыкальнасць прыроды, якая ў наступны момант выказаны ў іншым творы, ажывае ў ружовых промнях світання або купаецца ў сакавітнай зеляніне лясоў.
"Правінцыйная нізка" Уладзіміра Несцерука носіць, у нейкай ступені, павучальны характар, паколькі даказвае, што прыгожае можа заключацца ў кожным моманце жыцця, у кожным новым абліччы прыроды, і каб зразумець гэта, не абавязкова ехаць на іншыя кантыненты, бо гэтая замілаваная прыгажосць прыроды - зусім побач: у кутках роднай беларускай правінцыі.
Марыя МІХАЙЛАВА,
супрацоўнік Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д. Шчамялёва