Манетнае сузор’е перамог

№ 42 (910) 17.10.2009 - 23.10.2009 г

Міжнародны конкурс “Манетнае сузор’е-2009” вызначыў лепшыя манеты са 176 экземпляраў з больш чым 20 краін свету. Шэраг узнагарод заваявалі і памятныя манеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь: ён прадставіў у 6 намінацыях 15 залатых і сярэбраных памятных манет, якія былі выпушчаны ў 2008 годзе.

/i/content/pi/cult/231/3141/3-1.jpgМ а н е т а "Свяціцель Мікалай Цудатворац" стала пераможцай у н а м і н а ц ы і "Прыз глядацкіх сімпатый", г а л а с а в а н н е праводзілася ў Інтэрнеце. Яна належыць да серыі "Праваслаўныя святыя", яе аўтары - Святлана Заскевіч з Беларусі і Уршуля Валежак з Польшчы. Другое месца ў намінацыі "Манета года" і дыплом атрымала манета "Легенда пра зязюлю" серыі "Беларускія народныя легенды", мастаком якой з'яўляецца Аксана Навасёлава. Трэцяе месца ў намінацыі "Сярэбраная манета года" і дыплом прысуджаны манеце "Наваселле" серыі "Сямейныя традыцыі славян". Яе выканала мастак Святлана Някрасава. Пераможцы былі аб'яўлены ў Санкт-Пецярбургу. Ганаровыя госці адзначылі выкарыстанне прагрэсіўных тэхналогій пры чаканцы манет Нацбанка, глыбока прадуманую тэматыку, высокамастацкае іх выкананне. У журы ўваходзілі прадстаўнікі нацыянальных музеяў Расіі, Велікабрытаніі, Украіны, Літвы, Латвіі, спецыялісты ў галіне нумізматыкі з Беларусі, Італіі, Польшчы, Францыі, Казахстана, Германіі, Нідэрландаў, Прыднястроўя, супрацоўнікі аўкцыённых дамоў і банкаў.
Паводле паведамлення ўпраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь