Самая “музейная” ноч

№ 20 (786) 19.05.2007 - 25.05.2007 г

Адразу пасля адзначэння 18 мая Міжнароднага Дня музеяў наступным днём, а дакладней – ноччу, можна прадоўжыць свята, наведаўшы гэтыя традыцыйныя ўстановы ў цёмны час сутак. Міжнародная акцыя паводле французскаё ідэі “Ноч музеяў” ужо не першы год праходзіць у беларускіх сцэнах.

 /i/content/pi/cult/115/314/Samaja-muzajnaja-noc.jpg
І цяпер, калі музейшчыкі адчулі поспех гэтай акцыі ў грамадстве, яны, мяркуючы па запланаваных мерапрыемствах, ужо не толькі адкрыюць дзверы ноччу, але і па-сапраўднаму паканкурыруюць між сабой за наведвальніка.

Некалькі гадоў таму вырашыць, куды падацца “музейнай ноччу”, было не складана: куды запрашалі, туды і ішлі. А сёлета гэтая задача можа стаць для наведвальніка праблемай выбару.

Мо пайсці на спектакль тэатра ценяў, раскрыць сакрэты прыгатавання старадаўняй кухні ці згуляць у старажытныя шахматы ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі? А можа ўбачыць батлеечны спектакль і паслухаць маладых музыкантаў у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча? А выстаўкі і конкурсы з заахвочваннем у Нацыянальным мастацкім музеі РБ, якія пройдуць пад джаз? У дадатак Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны сумесна з ведамасным Музеем ваеннай гісторыі Міністэрства абароны таксама праводзіць інтрыгуючую акцыю, прытым з песнямі і танцамі. Той, хто любіць больш традыцыйны падыход да музейнай справы, знойдзе паразуменне з праектамі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Я.Коласа, у якіх прымуць удзел унукі і сын беларускага Песняра.

Яны ж прачытаюць вытрымкі з паэмы “Сымон-музыка”, якая будзе на адну гадзіну прадстаўлена грамадству сваякамі паэта ў арыгінале…

Так што правесці ноч 19 мая сумна музеі вам дакладна не дазволяць. Каб вы не памыліліся і адчынілі менавіта іхнія дзверы, а не іншых начных “канкурэнтаў”, яны будуць запрашаць не толькі цікавымі імпрэзамі. “Хто прыйдзе ў масцы, зробленай самастойна, атрымае бясплатны квіток у музей, — зацікаўлівае грамадства дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея РБ У.Пракапцоў. — А ў фінале свята “Пад маскай ночы” мы абярэм лепшую маску, аўтар якой атрымае асаблівы прэзент”. Дык вы ўжо вырашылі, куды пойдзеце?


С.Ж.