Хто спадчыннікі Купалы?

№ 42 (910) 17.10.2009 - 23.10.2009 г

Дзевяты раз Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы і Міжнародным фондам, што носіць імя паэта, ладзяцца Міжнародныя Купалаўскія чытанні. 14 кастрычніка з гэтай нагоды ў зале музея сабраліся навукоўцы Беларусі і замежжа.

/i/content/pi/cult/231/3139/3-2.jpgЯк адзначалі ўдзельнікі Чытанняў, першыя падобныя мерапрыемствы пачала праводзіць у 1940-х жонка паэта Уладзіслава Луцэвіч. Таму сучасныя імпрэзы варта лічыць іх працягам. Сёлета тэма Купалаўскіх чытанняў - "Творчасць Янкі Купалы - духоўны і эстэтычны феномен". На абмеркаванне выносіліся праблемы новых аспектаў асэнсавання асобы Янкі Купалы ў сучасным свеце, разгляд творчасці паэта ў кантэксце літаратуры замежжа, традыцыі "нашаніўскай" паэзіі, наследаванне рамантычных традыцый Песняра ў сённяшняй літаратуры. Вынікам канферэнцыі стаў "круглы стол" на тэму мемарыяльнасці і ідэнтычнасці ў якасці адлюстравання канцэптуальнай парадыгмы літаратуразнаўчай музеефікацыі, што паяднаў, акрамя вучоных-філолагаў, яшчэ і спецыялістаў у музейнай справе.
Ганна СІВАКОВА, студэнтка IV курса Інстытута журналістыкі БДУ