Як адзначалі ўдзельнікі Чытанняў, першыя падобныя мерапрыемствы пачала праводзіць у 1940-х жонка паэта Уладзіслава Луцэвіч. Таму сучасныя імпрэзы варта лічыць іх працягам. Сёлета тэма Купалаўскіх чытанняў - "Творчасць Янкі Купалы - духоўны і эстэтычны феномен". На абмеркаванне выносіліся праблемы новых аспектаў асэнсавання асобы Янкі Купалы ў сучасным свеце, разгляд творчасці паэта ў кантэксце літаратуры замежжа, традыцыі "нашаніўскай" паэзіі, наследаванне рамантычных традыцый Песняра ў сённяшняй літаратуры. Вынікам канферэнцыі стаў "круглы стол" на тэму мемарыяльнасці і ідэнтычнасці ў якасці адлюстравання канцэптуальнай парадыгмы літаратуразнаўчай музеефікацыі, што паяднаў, акрамя вучоных-філолагаў, яшчэ і спецыялістаў у музейнай справе.
Ганна СІВАКОВА, студэнтка IV курса Інстытута журналістыкі БДУ