Статус каштоўнасці — шапавалам

№ 42 (910) 17.10.2009 - 23.10.2009 г

На чарговым пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне: надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці творчасці майстроўшапавалаў Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Гэтыя майстры валодаюць унікальнай і рэдкай тэхналогіяй, якая рэалізуецца пры вытворчасці валюшных вырабаў з воўны.

Шапавальства, ці валюшны промысел, здаўна было распаўсюджана на ўсёй тэрыторыі Беларусі, аднак у выніку навукова-тэхнічнага прагрэсу пачало страчваць папулярнасць. На пачатку трэцяга тысячагоддзя засталіся толькі асобныя майстры. На Магілёўшчыне захаваліся невялікія асяродкі шапавалаў, якія атрымалі рамяство ў спадчыну, захавалі яго і перадаюць моладзі. Майстры "катаюць" валёнкі, шапкімагеркі, капелюшы і брылі. Акрамя таго, у рэгіёне захавалася спецыфічная (таемная) мова майстроўшапавалаў, а гэта ўжо асобны скарб, які зафіксаваны на лічбавых носьбітах, як і тэхналогія вырабу валёнкаў. Важна тое, што гэта не застылае ў невялікім асяродку майстэрства адзіночак, а актыўная супольнасць рамеснікаў, якія пад час святаў, фестываляў, выставак дэманструюць адроджанае народнае мастацтва.
 Наталля ХВІР,
 загадчык сектара аховы гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь