Парад-дэфіле разьбяроў

№ 40 (908) 03.10.2009 - 09.10.2009 г

22 верасня ў выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці адбылася абласная выстаўка “Майстры разьбярскай справы Віцебшчыны”.

У Год роднай зямлі адкрыццё такой выстаўкі сталася вельмі сімвалічным. Тут экспанаваліся работы майстроў народнай творчасці раённых, гарадскіх цэнтраў і дамоў рамёстваў Віцебшчыны. Гледачы збіраліся на імправізаванай паляне каля сімвалічнага "дрэва жыцця", вырабленага народным майстрам з Віцебска. Трэба заўважыць, што ў сцэнарыі гэтага мерапрыемства выкарыстоўваліся гістарычныя звесткі. Гэта дазволіла зрабіць мерапрыемства не толькі эмацыйным, але і пазнавальным для наведвальнікаў выставачнай залы. Гледачы даведаліся пра асаблівасці творчых работ, што былі прадстаўлены на выстаўцы, а ўдзельнікі гуртка "Разьба па дрэве" правялі параддэфіле сваіх работ. Таксама тут можна было паразмаўляць з майстрамі гэтай справы Юрыем Скрыпнікавым і Іванам Хіцько, якія расказалі пра асаблівасці матэрыялу, пра выбар тэматыкі работ.
 Святлана ПАЦЯНКОВА, галоўны рэжысёр Віцебскага АМЦНТ