Эпохі Слуцка

№ 40 (908) 03.10.2009 - 09.10.2009 г

26 верасня Слуцк адсвяткаваў 85-годдзе Слуцкага раёна і Дзень горада. Свята пачалося з цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да помніка воінам-вызваліцелям, а на галоўнай сцэне горада, узведзенай на цэнтральнай плошчы, адбылася ўрачыстая частка “Квітней, родная Случчына!”.

/i/content/pi/cult/229/3103/11-3.jpgУ гэтае свята значны ўклад ўнеслі супрацоўнікі аддзела культуры Слуцкага райвыканкама. Менавіта пад іх кіраўніцтвам адбылося тэатралізаванае прадстаўленне "Слуцк у эпохах". На вуліцах роднага горада жыхары і шматлікія госці свята сустракаліся з Анастасіяй Слуцкай, князем Радзівілам, прыдворнай світай, былі гледачамі захапляльнага відовішча - турніра Мінскага рыцарскага клуба. Тут жа працавалі выстаўкі "Узор радзімы васілька", "Случанскі сувенір", выстаўка дзіцячых работ "Зямлі маёй хараство", экспрэс-выстаўка твораў "Мы - случчане!" з удзелам навучэнцаў дзіцячай мастацкай школы і дзіцячых школ мастацтваў раёна, праходзіў пленэр. Прыгажосцю і фантазіяй уражвалі вырабы "Горада майстроў", "жыхары" якога прыехалі на свята з усяго Слуцкага раёна. На вуліцах ва-ўсю "гуляў" кірмаш "Случанскі пачастунак". Скончыўся ж Дзень горада святочным вечарам "З любоўю да Радзімы", на якім быў дадзены канцэрт з удзелам артыстаў беларускай эстрады і творцаў раёна.
Ларыса САЛОДКІНА Слуцк

Фота аўтара