Арыю ўжо абаранілі

№ 40 (908) 03.10.2009 - 09.10.2009 г

У сталічным парку Чалюскінцаў 4 кастрычніка а 13-й гадзіне жыхароў Мінска будуць чакаць семдзесят сабак і катоў, якім патрэбны дом і клапатлівая сям’я. Мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны жывёл, адбудзецца на цэнтральнай алеі. Яго ладзіць грамадскаеаб’яднанне “Эгіда”.

"Гэта добрая нагода сабрацца ўсім, хто любіць жывёл, і ў каго за іх баліць душа,- кажа Наталля Бялянава, старшыня Праўлення аб'яднання абароны жывёл "Эгіда". - Пачынаючы з 2007 года праводзяцца розныя мерапрыемствы, напрыклад, акцыя "Быць дабру" дазволіла знайсці дом 40 жывёлам, у жніўні ў час іншай сустрэчы 55 сабак і катоў забралі мінчане". У акцыі прымуць удзел і вядомыя музыканты, якія, дарэчы, самі прапанавалі выступіць для таго, каб паспрыяць добраму прыкладу: забраць жывёлу. Па словах Наталлі Бялянавай, крыху больш за год таму на мерапрыемства прыйшла спявачка Ганна Шаркунова і па сваёй ініцыятыве паразмаўляла з гасцямі свята пра клопат аб братах нашых меншых. Добрую справу зрабілі і дуэт "Аляксандра і Канстанцін": яны забралі вялікага дварняка, назвалі яго Арыяй. А пасля вельмі дзякавалі за новага сябра, напісалі нават пра сабаку песню з аднайменнай назвай, якую ўпершыню прадэманструюць у "Эгідзе".