Нацыянальная ўразіла Еўропу

№ 40 (908) 03.10.2009 - 09.10.2009 г

Напрыканцы верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Іспаніі прайшло ХХІІІ Пасяджэнне Канферэнцыі дырэктараў еўрапейскіх нацыянальных бібліятэк (CENL). Упершыню ў рабоце гэтай арганізацыі браў удзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. Паездка ў Мадрыд, як ён паведаміў “К”, аказалася выключна плённай.

Раман Матульскі выступіў на пасяджэнні CENL з дакладам "Нацыянальная бібліятэка Беларусі як інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр краіны". Удзельнікі мерапрыемства - прадстаўнікі бібліятэк Германіі, Францыі, Ватыкана, Босніі, Герцагавіны, іншых краін - былі ўражаны высокім узроўнем развіцця нашай галоўнай бібліятэчнай установы, канцэптуальнымі і тэхналагічнымі рашэннямі, многія з якіх апераджаюць тэхналогіі буйных еўрапейскіх устаноў. Такая ацэнка - вельмі прэстыжная для Беларусі, бо галоўная мэта CENL- развіццё і ўмацаванне ролі нацыянальных бібліятэк у захаванні культурнай нацыянальнай спадчыны, а таксама забеспячэнне бесперашкоднага доступу да інфармацыі. Таму прадстаўнікі шэрагу еўрапейскіх бібліятэчных устаноў выказалі зацікаўленасць бліжэй пазнаёміцца з дзейнасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
А.С.