- Напярэдадні паездкі ў Белавежскую пушчу ў нас з Аляксандрай Мікалаеўнай цудоўны настрой. На юбілейных урачыстасцях я прачытаю свае новыя вершы, напісаныя да гэтай вялікай падзеі, - распавёў Мікалай Мікалаевіч.
Увогуле, песня гэтая стала знакавай у нашым творчым лёсе, і мы пра яе ніколі не забываемся. У Маскве, у Вялікай зале кансерваторыі, яна выконвалася ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра салістам з сусветным імем - Дзмітрыем Корчакам. Прагучыць песняі 23 кастрычніка на творчым вечары Аляксандры Мікалаеўны ў маскоўскім Музычным тэатры імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі. Яе ўвасобіць Вялікі сімфанічны аркестр Расіі імя Чайкоўскага пад кіраўніцтвам Уладзіміра Федасеева. Спяваюць яе паўсюдна. І сустракаюць нас, аўтараў, зазвычай таксама гэтым творам, прычым у розных краінах свету. Дарэчы, акрамя "Песняроў", яе сёння выконваюць і "Сябры". Ведаеце, мы ніколі б не напісалі гэтую песню, каб не конкурс ВІА ў Мінску, дзе перамаглі "Песняры". У зале прысутнічаў і Машэраў. Пасля выступленняў ён запытаўся ў нас з Аляксандрай Мікалаеўнай:
"Ці былі вы ў Белавежскай пушчы?"
- "Не..." - адказваем мы. - "Паехалі! Трэба пабачыць усю гэтую лясную раскошу! Тры дні ў вас ёсць?" Вядома, мы пагадзіліся. І там упершыню пабачылі і лася, і зубра, і дзіка... Правялі мы там тры непаўторныя дні, пабачылі прыроду пад шатамі велічных дубоў... І нарадзілася песня. Едзем у Белавежу з вялікай радасцю, бо, хаця і часцяком наведвалі Брэст, гаспадарку Уладзіміра Бядулі, ды з Пушчай так больш і не сустракаліся...