Так, менавіта Генадзь Міхайлавіч выступіў на тэатральнай сцэне не ў прывычнай якасці драматычнага акцёра, а як... эстрадны спявак, які каля дзвюх гадзін сваімі любімымі п е с н я м і юнацтва і маладосці трымаў перапоўненую залу ў радасным напружанні. Свой рэпертуар акцёр рыхтаваў каля двух гадоў, потым некалькі разоў рэпеціраваў з аркестрам тэатра, сам выбіраў для паказу на вялікім экране, што вісеў па-над сцэнай, фатаграфіі, якія ілюстравалі яго жыццё і творчасць на працягу дзесяцігоддзяў, пачынаючы з даваеннага дзяцінства ў в. Глыбачка Ушацкага раёна.
Сэрцы гледачоў скарылі "Старыя песні пра галоўнае", якія Г.Гарбук у суправаджэнні цудоўнага актэта выканаў з непаўторнай пранізлівасцю: песні на вершы С.Ясеніна, М.Ісакоўскага, з рэпертуару А.Вярцінскага, цыганскія табарныя рамансы, патрыятычныя песні ваенных і пасляваенных гадоў і шмат што іншага. Артыста цёпла віншавалі знакавыя прадстаўнікі беларускага мастацтва: Р.Янкоўскі, А.Дудараў, В.Анісенка, М.Пінігін, С.Сычоў і многія іншыя. Міністр культуры Рэспублікі Беларусь П.Латушка ўручыў Г.Гарбуку Ганаровы знак Міністэрства за вялікі ўклад у развіццё нацыянальнай культуры.
Фота Андрэя СПРЫНЧАНА