Моўная палітра

№ 39 (907) 26.09.2009 - 02.10.2009 г

25 верасня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася прэзентацыя выстаўкі “Моўная палітра еўрапейскай кніжнай культуры XVI — XXI стст.”. Мерапрыемства арганізавана ў рамках святкавання Еўрапейскага дня моў.

У склад экспазіцыі ўвайшлі выданні з фондаў бібліятэкі на англійскай, беларускай, італьянскай, нямецкай, польскай, французскай і шведскай мовах. Сярод іх - кнігі, якія з'яўляюцца сапраўднымі шэдэўрамі. На выстаўцы прадстаўлена друкаваная прадукцыя найбуйнейшых выдавецкіх цэнтраў Еўропы: Берліна, Кракава, Лондана, Парыжа, Рыма і іншых. Багатыя пераплёты з залатым цісненнем, залатыя абрэзы, дарагая папера дэманструюць высокае майстэрства друкароў розных часоў і краін. Кнігі адлюстроўваюць духоўныя імкненні еўрапейскага грамадства ў розны час: цікавасць да прыродазнаўства і дакладных навук, філасофіі і гісторыі, літаратуры і мастацтва, разнастайнасць еўрапейскай моўнай культуры. Увазе чытачоў прапанаваны таксама сучасныя навуковыя выданні на замежных мовах.
Ул. інф.