Заткнулі за пояс!

№ 37 (905) 12.09.2009 - 18.09.2009 г

Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці, Чэрвеньскі раённы метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы правялі на Чэрвеньшчыне напрыканцы жніўня І Абласное свята-конкурс майстроў ткацтва і пляцення паясоў пад назвай “Беларускі пояс”.

Пояс - рэч шматфункцыянальная. У традыцыйнай культуры ён не толькі фіксаваў адзенне, утрымліваў люльку, нож, ключы ці грэбень. Ён атаясамліваўся з коламсусветам, знітоўваў чалавека з ім. Больш за тое - аберагаў ад хвароб, надаваў моцы... У першым конкурсе "Беларускі пояс" бралі ўдзел каля ста майстроў з 20 раёнаў Мінскай вобласці. Творцы паказалі традыцыйныя тэхнікі ткацтва: на бердзечку, на ніце, пераборную, на дошчачках... Цягам свята ўшанаваны тыя майстры, якія прадэманстравалі лепшыя вынікі ў пераемнасці свайго мастацтва, захаванні традыцый, адраджэнні рэгіянальных тэхнік ткацтва... Асобныя ўзнагароды ўручаны самаму маладому ўдзельніку і лепшаму сямейнаму калектыву.