Вытокі самабытнасці — з зямлі і хлеба

№ 37 (905) 12.09.2009 - 18.09.2009 г

Ужо дзесяць гадоў пры Аброўскім СДК актыўна дзейнічае вакальны гурт “Медуніца”, дзе кіраўніком — Алена Палуяновіч…

У рэпертуары "Медуніцы" асаблівае месца займаюць мясцовыя песні. Гэты залаты спеўны фонд перайшоў ім у спадчыну ад бабуль. Удзельнікі калектыву перакананы: народная песня кранае сваёй самабытнасцю, глыбіннай сутнасцю, што бярэ пачатак з зямлі і хлеба. У "Медуніцы" - 5 чалавек. З гадамі прыйшла ўпэўненасць у свае сілы і магчымасці, сталела і выканаўчае майстэрства. На кожным свяце жыхары Аброва сустракаюць апладысментамі. Вяскоўцы ганарацца сваімі самадзейнымі артыстамі, падтрымліваюць іх жаданне зберагчы аброўскія народныя песні.

 Юлія БАСАЛАЙ Вёска Аброва, Івацэвіцкі раён