Пераможцы і не толькі

№ 37 (905) 12.09.2009 - 18.09.2009 г

Выданні, якія перамаглі ў конкурсе “Мастацтва кнігі2009”, можна пабачыць ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Днямі адкрылася выстаўка, якая дэманструе кнігі - пераможцы Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі-2009", што атрымалі памятныя знакі-сімвалы "Залаты Фаліянт" і адпаведныя дыпломы. Дэманструюцца і выданні-уладальнікі дыпломаў II, III ступені. "Лепшыя кнігі Беларусі-2009" можна будзе пабачыць да 31 кастрычніка. Усе экспанаты размеркаваны па раздзелах згодна з іх намінацыямі. Першы раздзел прысвечаны Дню беларускага пісьменства, які адзначаўся на мінулым тыдні ў Смаргоні. Бібліятэка таксама пакажа свае матэрыялы: альбом, надрукаваны сумесна з выдавецтвам "Беларусь", - "Нацыянальная бібліятэка Беларусі", факсіміле "Тапаграфічныя заўвагі на знатнейшыя месцы вандравання Яе Імператарскай Вялікасці ў беларускія намесніцтвы". Для тых, хто цікавіцца дзейнасцю айчынных выдавецтваў, будуць прадстаўлены звесткі пра іх на спецыяльных інфармацыйных этыкетках.