Наш “Залаты Фаліянт”

№ 37 (905) 12.09.2009 - 18.09.2009 г

У час урачыстасцей Дня беларускага пісьменства ў Смаргоні адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі2009”.

У час урачыстасцей Дня беларускага пісьменства ў Смаргоні адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі2009". Сярод выдавецтваў, уганараваных "Залатым Фаліянтам" і дыпломамі, - і наша Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова "Культура і мастацтва". Кнігі Н.Шаранговіч "Мікола Селяшчук. Смутку светлы струмень", Л.Грамыка "Барыс Герлаван" і Б.Крэпака "Час і прастора Леаніда Шчамялёва" перамаглі ў намінацыі "Лепшае выданне па выяўленчым мастацтве". Перад вамі, паважаныя чытачы, гэтыя альбомы і пачэсныя ўзнагароды.