Рэтра“лікбез”

№ 37 (905) 12.09.2009 - 18.09.2009 г

Магілёўшчына — у прадчуванні свята: літаральна праз два тыдні распачнецца XI Міжнародны фестываль “Залаты шлягер у Магілёве-2009”.

8 верасня адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам арганізатараў мерапрыемства і артыстаў беларускай эстрады. Эканамічныя цяжкасці, як запэўнілі журналістаў ініцыятары мерапрыемства, не перашкодзяць гледачам атрымліваць асалоду ад рэтра-шлягераў. Як паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, усе асноўныя фінансавыя праблемы ўжо вырашаны. Распавёў ён і аб прычынах пераносу часу правядзення "Залатога шлягера" з лістапада на кастрычнік: "Цяплейшы час дазволіць задзейнічаць адкрытыя канцэртныя пляцоўкі, і мастацтва зможа "выйсці" на вуліцы горада". Мастацкі кіраўнік фестывалю Андрэй Каліна адзначыў павышаную цікавасць да конкурсаў і вялікую колькасць заявак на ўдзел у іх, а таксама запэўніў у справядлівым судзействе, зарукай якога, на яго думку, з'яўляецца інтэрнацыя н а л ь н ы склад журы. Аб унёску "Залатога шлягера" ў з а х а в а н н е п е с е н н а й традыцыі былога Савецкага Саюза і п е р а д а ч ы творчай эстафеты маладому пакаленню казалі ўсе. Аднак Нэлі Багуслаўская падзялілася сваім меркаваннем аб тым, што моладзь не вельмі добра засвойвае гэтую практыку і неведае легендарных артыстаў. Сумесна нарадзілася жартоўная ідэя аб правядзенні лікбезаў на гэтую тэму ў рамках фэсту. А, зрэшты, чаму б і не?
Лізавета БЯЦКО,
студэнтка 2 курса Інстытута журналістыкі БДУ