Падарункі для Кобрына

№ 37 (905) 12.09.2009 - 18.09.2009 г

Практычна ўсе новыя аб’екты Кобрына знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці. Гэта адзначыў Прэм’ерміністр Беларусі Сяргей Сідорскі, азнаёміўшыся з ходам падрыхтоўкі горада да святкавання Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі2009”.

"Для нас важна, каб з першага дня ўводу новых аб'ектаў у эксплуатацыю яны пачалі працаваць, прадастаўляць паслугі насельніцтву і прыносіць аддачу", - падкрэсліў Прэм'ер-міністр. Планам падрыхтоўкі Кобрына да святкавання Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2009" прадугледжана выкананне работ па будаўніцтве, рамонце і мадэрнізацыі будынкаў, збудаванняў інжынерных сетак, вуліц і дарог, добраўпарадкаванні тэрыторый больш як на 400 аб'ектах. Удзельнікаў "Дажынак2009" старажытны Кобрын сустрэне істотна змененым. Упершыню ў раённым цэнтры з'явіўся такі вялікі камплект новых аб'ектаў. У час падрыхтоўкі горада да прыёму высокіх гасцей новае аблічча набылі цэнтр горада, набярэжная ракі Мухавец. У бягучым годзе тут адрамантавана каля 200 жылых дамоў, пракладзены дзесяткі кіламетраў новых камунікацый і асфальтавага пакрыцця, пабудаваны цэлы шэраг новых спартыўных і культурных аб'ектаў, у ліку якіх - Лядовая арэна, фізкультурна-аздараўленчы комплекс з аквапаркам, летні амфітэатр. Вялікая ўвага нададзена таксама пытанням добраўпарадкавання дваровых тэрыторый.
Паводле паведамлення БелТА