“На шляху да Візантыі”

№ 19 (785) 12.05.2007 - 18.05.2007 г

Такую назву атрымала выстаўка работ членаў віцебскага клуба гістарычнай рэканструкцыі “Варгенторн”, што размясцілася ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.

 /i/content/pi/cult/114/298/Byzantium.jpg
Касцюмы
, зброя, даспехі, упрыгажэнні, прадметы побыту вікінгаў, крывічоў, латгалаў, якія ў IX — XI ст.ст. жылі ў Падзвінскім рэгіёне і на сумежных тэрыторыях, — усе гэтыя вырабы аднаўляюцца ўдзельнікаміВаргенторнана падставе навуковых матэрыялаў.

Усе экспанаты, прадстаўленыя на выстаўцы, — гэта справаздачная праца нашага клуба за мінулы год, — распавядае кіраўнік клуба Андрэй Семянюк. — Магчыма, гледачам некаторыя рэчы здаюцца прымітыўнымі. Але часам, каб стварыць фрагмент нейкай тканіны па аналагу з арыгіналам, даводзіцца засвоіць шмат інфармацыі, каб цалкам захаваць тагачасную тэхналогію. Усе экспанаты выкананы ўручную з натуральных матэрыялаў.

Тут усё, што мы выкарыстоўваем на паказальных выступленнях, на фэстах сярэднявечнай і этнічнай культур і музыкі, якія праводзяцца на Беларусі, ва Украіне, у Расіі, Латвіі, Польшчы, Германіі. З гэтым мываюемпа-сапраўднаму, — сцвярджае А.Семянюк.

Сярод экспанатаўкарта гандлёвага шляхуз варагаў у грэкі”, выкананая на скуры і дрэве, шалік і плашч паводле ўзораў з Мамена (Х ст., Данія), дацкая мараходная кашуля XI ст., пашытая з канаплянай тканіны, скураныя паясныя сумкі і капшук, пітны рог з падвесам, жаночы латгальскі касцюм ХХІ стст. з каралямі, падвескамі і поясам, комплекс даспехаў XIII — IX стст. на падставе знаходак з Казазова (Каўказ): жалезныя шлем і кальчуга, кулачны шчыт з дрэва, жалеза і скуры, а таксама ўтульчатыя суліцы і дзіда, кісцень са знакам Рурыкавічаў і многае іншае.
“Варгенторн” існуе з 2004 г. Зараз у яго складзе — каля 20 чалавек ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Клуб удзельнічае ў здымках кіна- і тэлепраектаў, праводзіць выстаўкі, лекцыі для студэнтаў і школьнікаў, паказвае вогненнае шоу, навучае жадаючых сярэднявечным тэхналогіям вырабу розных рэчаў. 

Алена АЛІМАВА
Віцебск
Фота аўтара