Падручнік складалі... Студэнты

№ 36 (904) 05.09.2009 - 11.09.2009 г

Першымі ў краіне супрацоўнікі выдавецтва “Вышэйшая школа” пачалі друкаваць падручнікі і рабочыя сшыткі па кітайскай мове.

/i/content/pi/cult/225/2978/17-4.jpg
 /i/content/pi/cult/225/2978/17-5.jpg

Першымі ў краіне супрацоўнікі выдавецтва "Вышэйшая школа" пачалі друкаваць падручнікі і рабочыя сшыткі па кітайскай мове. Першакласнікі трох навучальных устаноў у 2006 годзе навучаліся па іх. А па выніках эксперыменту такі падручнік атрымаў I месца на Нацыянальным конкурсе "Мастацтва кнігі-2007" у намінацыі "Лепшае навучальнае выданне". Сёлета "Кітайская мова. 3 клас" у дзвюх частках заваявала дыплом I ступені імя Ф.Скарыны і памятны знак-сімвал "Малы Залаты Фаліянт". Яно і не дзіва: дзеці знаёмяцца з іерогліфамі ў гульнявой форме, назіраючы за падарожжамі беларускай дзяўчынкі і кітайскіх дзяцей. Такім чынам яны даведваюцца пра традыцыі, культуру, жывёльны свет Краіны ўзыходзячага сонца. Аўтарамі падручніка выступілі дэкан перакладчыцкага факультэта МДЛУ А.Паніматка, яго выкладчыкі і нават студэнты. Па выніках "Мастацтва кнігі-2009" распрацаваны і ўзгоднены электронны дадатак да падручніка. А лепшым навукова-папулярным выданнем стаў альбом на рускай і англійскай мовах "Мінск і ваколіцы", надрукаваны ў пачатку 2009 года. Як распавяла вядучы спецыяліст аддзела маркетынгу і рэкламы выдавецтва Алена Шчэрбак, да выдання падрыхтаваны і адпаведны дыск, які змяшчае карту рэгіёна, фотаздымкі гістарычных помнікаў і іншыя цікавыя дадаткі. З апошніх навін: першая кніга з дыскам у серыі "Сучасныя беларускія кампазітары", прысвечаная Андрэю Мдзівані.