“Спадчына — застанецца!”

№ 36 (904) 05.09.2009 - 11.09.2009 г

Павел ЛАТУШКА, міністр культуры Рэспублікі Беларусь:

 /i/content/pi/cult/225/2971/2-3.jpg

 Пра што думаў першы летапісец, схіліўшыся над пергаментам? Пра лёс Бацькаўшчыны. І менавіта важнасцю слова вымяралася важкасць любові да тых абсягаў, дзе нарадзіўся кожны з нас. Без сумневу, з гэтым пачуццём і нараджаліся класічныя беларускія творы.

 Бяроста, пергамент, папера, кніга - так, паступова і няўхільна, змянялася форма. Гэтак жа паступова і няўхільна адшліфоўваўся і змест. І беларускае слова, узняўшыся да еўрапейскага ўзроўню, наўпрост уплывала на развіццё нашай нацыянальнай культуры, неабсяжнай і непаўторнай у сваіх шматгранных праявах.

Менавіта ад матчынай мовы, "трапяткой і сіняй, як васілёк, гарачай, як прамень" - нашы музыка, тэатр, опера, балет, жывапіс, кіно...

"Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне; Душу мне затрэсла пагудкаю новай, Ты песень наўчыла мяне," - пісаў Янка Купала.

 І гэтае палымянае слова Песняра, увабраўшы ўсю красу і сілу беларускай культуры, стала для нас неацэнным скарбам і самай каштоўнай спадчынай духоўнасці... Нам засталася спадчына, нам яе ўмацоўваць, памнажаць і перадаваць спадкаемцам, як неўміручую паходню, што асветліць будучы шлях нашых унукаў...

Сёння, у чарговы Дзень беларускага пісьменства, мы ўсёй талакой паўтараем святы запавет прашчураў: шануйце Мову, Кнігу, Радзіму.

Са святам, краіна! Са святам, Смаргонь!