За што дыпломніку даюць дыплом?

№ 35 (903) 29.08.2009 - 04.09.2009 г

2 верасня ў Гомельскай карціннай галерэі Г.Х. Вашчанкі адбудзецца адкрыццё выстаўкі лепшых дыпломных работ выпускнікоў Гомельскага мастацкага вучылішча “Дыпломнік-2009”.

Гомельскае дзяржаўнае вучылішча распачало сваю дзейнасць у 1989 г., спачатку - як філіял Мінскага мастацкага вучылішча імя А.К. Глебава. За гэты час падрыхтавана каля 500 спецыялістаў сярэдняга звяна па спецыяльнасцях "выкладчык выяўленчага мастацтва і чарчэння", "жывапіс", "дызайн", "скульптура", "дэкаратыўна-прыкладное мастацтва". Больш за 120 навучэнцаў скончылі ці з'яўляюцца студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, многія атрымліваюць вышэйшую адукацыю ў іншых ВНУ. Аб несумненных поспехах педагагічнага калектыву гавораць наступныя факты: 17 навучэнцаў сталі стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі; 20 - атрымлівалі штогадовыя прэміі Гомельскага аблвыканкама і гарвыканкама па падтрымцы таленавітай моладзі. Гадаванцы вучылішча неаднаразова займалі прызавыя месцы ў рэспубліканскіх конкурсах: Вольга Мельнік - Гран-пры конкурсу прафесійнага майстэрства сярод навучальных устаноў культуры і мастацтва; Ірына Бернадская - Гранпры вышэйзгаданага конкурсу і Гран-пры Рэспубліканскай выстаўкі "Роднай Беларусі прысвячаем", якая праводзілася пад эгідай спецыяльнага фонду Прэзідэнта краіны па падтрымцы таленавітай моладзі; Мухтарава Эльміра - Гран-пры конкурсу, прысвечанага бежанцам. Выкладчыкі і навучэнцы вучылішча - пастаянныя ўдзельнікі выставак і конкурсаў, у тым ліку міжнародных.