Берасцяная Пошта

№ 35 (903) 29.08.2009 - 04.09.2009 г

Доўгі час для навукоўцаў берасцяныя граматы былі вялікай таямніцай. Лічылася, што бяроста не прыдатная для працяглага захавання, таму і першыя знаходкі пісалаў — металічных і касцяных стрыжняў, аналагаў сённяшніх ручак, — часам вызначалі як цвікі, шпількі для валасоў. Тым не менш, наступныя даследаванні паказалі адваротнае.

/i/content/pi/cult/224/2954/14-2.jpg

У жніўні спаўняецца 50 гадоў з таго часу, як пры раскопцы катлавана на плошчы Свабоды ў Віцебску будаўніком Яўгенам Фраловым была знойдзена на сённяшні час адзіная берасцяная грамата, - падзеі, што ўразіла ўвесь археалагічны свет. Віцебскі абласны краязнаўчы музей, у якім і захоўваецца гэты старажытны скарб, да юбілею знаходжання старажытнага рукапіснага дакумента прымеркаваў навукова-практычную канферэнцыю "Віцебскія старажытнасці", пад час якой плануецца разгледзець актуальныя пытанні археалогіі, сацыяльна-палітычнага і культурнага развіцця горада Х- ХХ ст. Таксама ў Літаратурным музеі пройдзе тэматычны Дзень ведаў, прысвечаны гэтай падзеі. У цэлым, берасцяная грамата здольная даць уяўленне пра мову, стасункі людзей, што жылі ў даўнія часы. У прыватнасці, па форме літар віцебскай граматы акадэмік Расійскай акадэміі навук Барыс Рыбакоў вызначыў, што знаходка датуецца ХІІІ стагоддзем, а мову дакумента далучыў да паўночна-заходняга цокаючага дыялекту.

Іна ЯКУБОВІЧ, старшы навуковы супрацоўнік Віцебскага абласнога краязнаўчага музея