Багушэвічу тут будзе ўтульна

№ 34 (902) 22.08.2009 - 28.08.2009 г

Дзіўна, але прыехаўшы ў Смаргонь, мы не адчулі там звыклага пе- радсвяточнага тлуму. Усе ўстановы раёна, датычныя да правя- дзення Дня пісьменства (іншымі словамі, усе ўстановы наогул), працавалі спакойна і рытмічна. Будаўнікі клалі плітку на цэнтра- льнай вуліцы, работнікі хлебазавода адраджалі колішні смаргон- скі брэнд — смачныя абаранкі, а ў аддзеле культуры ўжо былі га- товы сцэнарыі тэатралізаваных дзей.

 Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Саўчанка, які прыехаў у Смаргонь, каб азнаёміцца з ходам падрыхтоўкі да Дня пісьменства, акрэсліў карэспандэнту “К” сваё бачанне гэтага свята:

— Для нас Дзень пісьменства— гэта не толькі цудоўная магчымасць выказаць паша- ну да роднага слова і пазнаёміць гасцей свята з багатай на духоўныя набыткі гісторыяй Смаргоншчыны. Хацелася б таксама ў поўнай меры адлюстраваць і цяпершчыну краю ды вобласці ў цэлым, паказаць усяму свету працавітасць, сумленнасць, высокі ўзровень куль- туры яе жыхароў. Менавіта таму падрыхтоўка да Дня пісьменства мае комплексны пад- ыход і закранае літаральна ўсе аспекты жыцця раёна.

— Напэўна, клапотная гэта справа — правядзенне такога свята? — распачалі мы раз- мову са старшынёй райвыканкама Мечыславам Гоем. — Скажыце шчыра, ці рады вы бы- лі, даведаўшыся, што Дзень пісьменства пройдзе ў вашым раёне, тым больш, зважаючы на сусветныя эканамічныя варункі?

— Ды мы самі праявілі гэтую ініцыятыву і здолелі ўсіх пераканаць, што лепшага мес- ца для свята на Гродзеншчыне не знойдзеш! — адказаў кіраўнік раённай адміністрацыі.— А каб шкадаваць сілы для добраўпарадкавання роднага краю — ды ніколі! Так, часіны ця- пер нялёгкія, і пэўныя фінансавыя цяжкасці пад час падрыхтоўкі да свята нас не абміну- лі. Але я ўпэўнены, што да Дня пісьменства ўсе сродкі, якія былі прызначаны на гэтую мэ- ту (а гэта больш за сорак мільярдаў рублёў!), будуць належна асвоены.

Гэтыя сродкі пойдуць, у тым ліку, і на пераўвасабленне ўстаноў культуры Смаргоні (аб іх праблемах “К” пісала ў № 14 за 2009 г.). Сёння раённы ДК стаіць у рыштаваннях: там адбываюцца маштабныя рамонтныя работы.

— Вядома ж, рыхтуючы горад да свята, мы не маглі абмінуць увагай гэты аб’ект,— адзначыў Мечыслаў Гой. — І тое, што ён і нібы наўзбоч ад маршруту дэлегацый, справу ніяк не змяняе. Знайшліся і грошы, нягледзячы на не надта спрыяльны час.

 Усе тыя 400 мільёнаў, якія будуць патрачаны на рамонт, выдаткаваны з раённага бю- джэту. Шэрым і пашарпаным фасаду ДК заставацца ўжо нядоўга. Удзельнікі прымеркава- най да свята навукова-практычнай канферэнцыі “Смаргонскія чытанні” гэты будынак на- ват і не пазнаюць.

— Спалучэнне колераў на фасадзе будзе вельмі нестандартнае, — інтрыгуе началь- нік аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама Таццяна Ражава. — Па шчырасці, тро- хі нават здзівілася, убачыўшы гэты праект. Але ж вырашыла даверыцца прафесіяналам. Прамовіўшы гэтую фразу, суразмоўніца перапыняецца, каб адказаць на званок. Тэле- фанавалі з абласнога ўпраўлення культуры, каб паведаміць радасную навіну: сродкі на прывядзенне да ладу будынкаў бібліятэк будуць выдаткаваны.

Рамонтныя работы праходзяць таксама і ў будынку краязнаўчага музея. Зразумела, завершаную пастаянную экспазіцыю можна будзе ўбачыць толькі праз пэўны час: на ўвасабленне цікавых ідэй супрацоўнікаў музея патрабуецца не адзін месяц. А вось у ад- ноўленай кушлянскай сядзібе Багушэвіча, куды ў святочныя дні арганізуюць экскурсіі са Смаргоні, можна будзе не толькі занурыцца ў арганічнае для класіка шляхецкае асяроддзе, але і пабачыць новую экспазіцыю, якая адкрыецца ў каменнай адрыне, што ацалела яшчэ са старых часоў: там выстаўлены разнастайныя прылады побыту сялян.

— Гэта будзе своеасаблівая ілюстрацыя да твораў Багушэвіча, — адзначыў дырэктар Дома-музея Алесь Жамойцін.

 Перастрэліся ў гэтай адрыне з дэлегацыяй Міністэрства замежных спраў РБ, якая рых- тавала праграму для акрэдытаваных на Беларусі прадстаўнікоў дыпламатычнага корпу- са, — як заўсёды, яны з ахвотай адгукнуліся на запрашэнне наведаць свята. Агледзеўшы самабытны інтэр’ер камяніцы, Пасол па асобых даручэннях МЗС, старшыня Нацыяналь- най камісіі па справах UNESCO Уладзімір Шчасны тут жа натхніўся на арыгінальныя ідэі:

— Тут я паставіў бы звычайныя драўляныя сталы і зладзіў бы для дыпламатаў пачас- тунак з простых сялянскіх страў: бульбачка, гурочкі, сала… І ні ў якім разе не трэба пакуп- ных далікатэсаў! Мы можам уразіць толькі сваім, аўтэнтычным!

Хто стане цэнтральнай постаццю сёлетняга Дня пісьменства? Вядома, той аўтар, з якога, лічы, пачынаецца новая беларуская літаратура. Ён не толькі “завітае” на свята ў Смаргонь, але і застанецца ў гэтым горадзе назаўсёды. Адна з цэнтральных падзей Дня пі- сьменства — адкрыццё помніка Францішку Багушэвічу.

Спрэчкі пра тое, у якім месцы горада ён павінен паўстаць, не сціхалі да апошняга ча- су. Акурат у той дзень, калі карэспандэнты “К” прыехалі ў Смаргонь, канчатковае рашэн- не было прынята: на карысць гарадскога парку. Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Саўчанка выбар архітэктараў ухваліў.

— Была задума паставіць помнік ля гатэля, — распавёў старшыня Смаргонскага рай- выканкама Мечыслаў Гой. — Гэта здавалася сімвалічным: там — ростані дарог, прычым адна з іх вядзе менавіта ў Кушляны. Але… У парку нашаму класіку, думаю, будзе ўтульней. Непадалёк ад помніка — будынак, які ўжо сёння  з’яўляецца адной з дамінантаў Смаргоні — і ў духоўным, і ў архітэктурным сэнсе. Купалы Сабора Праабражэння Гасподняга прыгожа глядзяцца з любой кропкі горада. Храм будаваўся каля 20 гадоў — не раўнуючы, бы ў старыя часы. Аздабленчыя работы там працягваюцца і сёння. Але, як запэўніў яго настаяцель айцец Анатоль, Святая літургія, з якой, па традыцыі, распачнуцца святочныя мерапрыемствы, пройдзе ўжо ў новым саборы.

…Пашпацыраваць удзень па дагледжаным цэнтры Смаргоні— адно задавальненне. Але калі вечарэе, там становіцца цемнавата. Як адзначыў Уладзімір Саўчанка, ужо да свя- та гэтая праблема будзе вырашана: на цэнтральнай вуліцы з’явіцца падсветка.

— Тое, што мы робім— гэта ніякая не “паказуха”, — адзначыў карэспандэнту “К” гу- бернатар Гродзеншчыны. — Кожны крок мясцовых улад, кожны рубель дзяржаўных інвестыцый мае перад сабой канкрэтныя задачы. І ўсе яны вядуць да адзінай мэты: мы працуем для нашых людзей. Прайдзіцеся зараз па вуліцах горада — вы ўбачыце там сто- лькі маладых і прыгожых твараў!

Ілля СВІРЫН, Юрый ІВАНОЎ (фота), нашы спецыяльныя карэспандэнты
Мінск — Смаргонь — Мінск

На здымках: 1. Сабор Праабражэння Гасподняга; 2. Уладзімір Саўчанка знаёміцца з падрыхтоўкай да свята; 3. У Смаргоні — новая сям’я: Іры- на і Алег Гарбуновы; 4. У праграме свята — матч з удзелам ФК “Смар- гонь”; 5. Зацішны куток у самым цэнтры горада; 6. Столькі кранаў тут яшчэ не бачылі; 7. Дырэктар ДК Алена Яблыкава і начальнік аддзела ку- льтуры Таццяна Ражава са сцягам Смаргоні; 8. Нумар, які пакажа на свяце Кіналагічны цэнтр пры Смаргонскім пагранатрадзе, запомніцца ўсім; 9. Мечыслаў Гой на правах гасціннага гаспадара; 10. Даглядчык музея Багушэвіча Ганна Паўлоўская ў кабінеце класіка; 11. Бісквітны сімвал горада ў выкананні хлебазавода; 12. Найстарэйшы калектыў Смаргоні носіць імя Агінскага; 13. Які ж фэст без рыцараў?