Неўзабаве такая магчымасць з’явіцца ва ўсіх ахвотных: спецыялісты агенцтва разам з вядучымі тэатрамі Мінска распрацоўваюць адпаведны маршрут, заканамерным завяршэннем якога мае стаць прагляд аднаго са спектакляў, пазначанага ў дзень экскурсіі ў гарадской афішы. На сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх тураператараў галоўны адміністратар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета РБ Аляксандр Пятровіч адзначыў, што цікавасць да гэтага “храма мастацтваў” турысты праяўляюць ужо сёння. Начуўшыся пра хараство аздаблення тэатра, людзі прагнуць убачыць яго на ўласныя вочы.
А ўжо наступным летам тэатр плануе распачаць новы, прывабны для турыстаў, праект: оперныя пастаноўкі пад адкрытым небам. Балазе шыкоўна добраўпарадкаваны сквер з ашаламляльным фантанам стане для іх найлепшым антуражам.