На “Саборнай плошчы”

№ 34 (902) 22.08.2009 - 28.08.2009 г

26 жніўня ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў межах святкавання Дня горада адбудзецца адкрыццё выстаўкі жывапісу заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Барыса Аракчэева і яго дачкі Аксаны Аракчэевай “Саборная плошча”.

Назвай экспазіцыі паслужыла старажытная назва знакамітага куточка ў цэнтральнай частцы Мінска - плошчы Свабоды. Менавіта тут у розныя часы збіралася шмат жыхароў сталіцы. Саборная плошча і цяпер прываблівае, збірае людзей, нягледзячы на тое, што зменлівы час уносіць свае карэктывы - будуе, аднаўляе, а нешта бязлітасна сцірае, але дарагія сэрцу мінчан куточкі застаюцца ў творах мастакоў.

Гэта і адлюстроўваюць у сваіх палотнах творцы: у Б.Аракчэева гэта - рэтраспекцыя карцін, выкананых з пачатку 60-х па канец 80-х гадоў; у яго дачкі - работы, зробленыя ў апошнія гады.

Выстаўка працягнецца да 21 верасня.