ТЛУМАЧЭННІ

№ 34 (902) 22.08.2009 - 28.08.2009 г

ТЛУМАЧЭННІ аб парадку ўнясення і афармленні дакументаў суіскальнікаў прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва

1. ПРЭМІЯ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ "ЗА ДУХОЎНАЕ АДРАДЖЭННЕ"

1.1. Прысуджаецца штогадова за: выдатныя творы літаратуры і мастацтва; актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне (якая садзейнічае зберажэнню і прымнажэнню нацыянальнага культурнага набытку, выхаванню ў моладзі любові да Бацькаўшчыны, зацвярджэнню духоўных каштоўнасцей і мастацка-духоўных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці).

1.2. На суісканне могуць вылучацца дзеячы, дасягненні якіх адпавядаюць патрабаванням пункта 1.1.: культуры, мастацтва; літаратуры; архітэктуры; аховы здароўя; адукацыі, навукі; сацыяльнай аховы; сродкаў масавай інфармацыі; прыёмныя бацькі, апекуны; свяшчэннаслужыцелі; аўтарскія, творчыя і іншыя калектывы работнікаў.

1.3. Патрабаванні да работ суіскальнікаў: публічна паказаны, выкананы, апублікаваны (уведзены ў эксплуатацыю) цягам двух апошніх гадоў (з кастрычніка 2007 па кастрычнік 2009 гг.).

2. СПЕЦЫЯЛЬНАЯ ПРЭМІЯ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ДЗЕЯЧАМ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВА

2.1. Прысуджаецца штогадова за выдатныя дасягненні ў галіне (НЕ ў намінацыі!) мастацтва: выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога; музычнага; тэатральнага; харэаграфічнага; эстраднага; цыркавога; кіна-, відэа-; а таксама: архітэктуры; дызайну; літаратуры; журналістыкі; тэлебачання і радыёвяшчання; крытыкі і мастацтвазнаўства; народнай і аматарскай мастацкай творчасці; музейнай; бібліятэчнай справы; навучання і выхавання творчай моладзі.

2.2. На суісканне могуць вылучацца дзеячы дзеячы, дасягненні якіх адпавядаюць патрабаванням пункта 2.1.: культуры, мастацтва; літаратуры; архітэктуры; сродкаў масавай інфармацыі; аўтарскія, творчыя і іншыя калектывы работнікаў.

2.3. Патрабаванні да работ суіскальнікаў: атрымаўшыя грамадскае прызнанне за апошні год (з кастрычніка 2008 па кастрычнік 2009 гг.).

3. ВЫЛУЧЭННЕ СУІСКАЛЬНІКАЎ

3.1. Ажыццяўляецца арганізацыямі: на пасяджэннях калегіяльных органаў; падтрымка не менш за дзве трэці прысутных на пасяджэнні; калектывамі работнікаў: на сходах калектываў; падтрымка не менш за 51% працоўных калектыву.

3.2. Арганізацыі (калектывы работнікаў) да 1 кастрычніка адпаведна падпарадкаванасці накіроўваюць матэрыялы для разгляду на пасяджэннях аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, калегій рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду альбо непасрэдна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

3.3. Аблвыканкамы, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання пасля прыняцця рашэння накіроўваюць да 15 кастрычніка копіі рашэння і неабходныя матэрыялы на разгляд у савет фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

3.4. Арганізацыі, акрамя пералічаных у пунктах 3.2. і 3.3. (напрыклад, рэспубліканскія грамадскія арганізацыі), да 1 кастрычніка накіроўваюць матэрыялы для разгляду ў Міністэрства культуры.

4. ПЕРАЛІК МАТЭРЫЛАЎ НА СУІСКАННЕ ПРЭМІІ

4.1. Ліст-хадайніцтва аб вылучэнні;

4.2. Пратакол (інфармацыя, якая прадстаўляецца не на фірменным бланку арганізацыі, падпісваецца адказнай асобай і завяраецца пячаткай) пасяджэння калегіяльнага органу (сходу працоўнага калектыву) аб вылучэнні;

4.3. Інфармацыя аб дзейнасці і дасягненнях (інфармацыя павінна складацца з наступных частак: 1) агульныя звесткі аб суіскальніку; 2) канкрэтныя апісанні заслуг; 3) факты, якія пацвярджаюць агульнае прызнанне) суіскальніка (на беларускай мове, у тым ліку ў электронным выглядзе, акрамя дыскет);

4.4. Біяграфічныя даныя (даведкааб'ектыўка) суіскальніка (на беларускай мове, у тым ліку ў электронным выглядзе, акрамя дыскет);

4.5. Копія пашпарта (старонка з прозвішчам, імем, імем па бацьку на рускай і беларускай мовах);

4.6. Копія ўстаноўчага дакумента арганізацыі (першая старонка Устава ці Палажэння), дзе працуе суіскальнік; для аўтарскага калектыву - копія ўстаноўчага дакумента і біяграфічныя даныя кіраўніка арганізацыі (даведкааб'ектыўка);

4.7. Выданні, публікацыі, фотаздымкі, рэпрадукцыі, аўдыё- і відэазапісы работ суіскальніка;

4.8. Копіі водгукаў у сродках масавай інфармацыі;

4.9. Копіі ўзнагародных дакументаў, званняў лаўрэатаў, прызавых месцаў (атрыманыя за перыяд вылучэння на суісканне прэміі), іншых дакументаў, што сведчаць аб грамадскім прызнанні заслуг суіскальніка.

5. ЗАЎВАГІ

5.1. Вылучэнне суіскальніка пасмяротна не дапускаецца.

5.2. Асобе, удастоенай прэміі, уручаецца дыплом лаўрэата прэміі. Адной і той жа асобе, калектыву прэмія можа прысуджацца неаднаразова.

5.3. Аўтарскі калектыў павінен складацца з асноўных аўтараў колькасцю не больш за 3 чалавекі. У гэты склад не ўключаюцца асобы, якія ажыццяўляюць толькі адміністратыўныя, кансультацыйныя альбо арганізацыйныя функцыі.

5.4. Прэмія аўтарскаму, творчаму ці іншаму калектыву выплачваецца на ўвесь калектыў.

5.5. Дыпломы лаўрэатаў уручаюцца: усім членам аўтарскага калектыву; кіраўніку (іншаму прадстаўніку) творчага ці іншага калектыву.

5.6. У выпадку смерці лаўрэата прэміі дыплом лаўрэата і яе грашовая частка перадаюцца ў спадчыну ў адпаведнасці з заканадаўствам.

5.7. Памер прэміі - 360 базавых велічынь.

5.8. Прэмія ўручаецца 7 студзеня, калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.