Распавядае сведка тысячагоддзяў...

№ 33 (901) 15.08.2009 - 21.08.2009 г

З пошты “К” Вячаслаў Ляшковіч быў памочнікам і аднадумцам гісторыкаўкраязнаўцаў Міколы Ермаловіча і Генадзя Каханоўскага. З 1965 года ён працаваў другім сакратаром райкама ў Маладзечне, але ў памяці застаўся не партыйным функцыянерам і ідэолагам, а мудрым чалавекам, краязнаўцам дзяржаўнага маштабу.

 У Вячаслава Антонавіча было незвычайнае захапленне: ён любіў камяні-валуны, якіх з часоў далёкага ледавіковага перыяду багата на нашых палях. У кнізе "Камень пры дарозе" Ляшковіч піша: "Сапраўды велічна і ўражальна стаяць вартавыя зямлі, мільёны гадоў таму створаныя прыродай і непаўторныя: ніколі і нідзе не знойдзеш двух аднолькавых. У кожнага - не толькі свае абрысы і свой выгляд, але і "характар", свой "голас", хаця яны і маўклівыя. Але ўгледзьцеся, удумайцеся ды прыслухайцеся - аб многім можа расказаць сведка т ы с я ч а г о д дзяў..."

Ён на ўсё знаходзіў час: і на ідэалогію, і на края з н а ў ч у ю працу. Не мог інакш. Мужны ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, які змагаўся з фашыстамі ў пяхоце, рабіў многае, каб увекавечыць неўміручы подзвіг абаронцаў Бацькаўшчыны.

На гераічнай зямлі Маладзечаншчыны з'явілася шмат памятных знакаў і помнікаў. Камяні для магіл слыннага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, вучонага-мовазнаўцы Фёдара Янкоўскага, паэта Рыгора Семашкевіча, журналіста Якуба Міско адшукаў на нашай зямлі менавіта В.Ляшковіч. А сябрамі Ляшковіча былі славутасці СССР і БССР: радыёдыктар  Ю.Левітан, акадэмік М.Самсонаў, паэты М.Танк і М.Дабранраваў, кампазітар А.Пахмутава, пісьменнікі, архітэктары, акцёры... Спіс гэты далёка не поўны.

Жыццё і лёс гэтага неардынарнага чалавека, сапраўднага патрыёта Бацькаўшчыны, - унікальныя. За баявыя і мірныя подзвігі ён больш чым 20 разоў быў узнагар о д ж а н ы дзяржавай. А свой дзень нараджэння ён адзначаў двойчы на год: 24 жніўня, калі нарадзіўся ў вёсцы Леснікі Лагойскага раёна, і 23 сакавіка, калі цудам застаўся жывы пасля цяжкай кантузіі ў баі пад Ленінградам.

На здымках: Вячаслаў Ляшковіч; "пахаронка"-памылка ваенных пісараў, адпраўленая бацькам.