Гэтым жа спектаклем, а таксама юбілейным вечарам, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага адзначыў юбілей актрысы Алены Пастарэвіч, якая працуе ў калектыве з 1972 года. Яна выканала дзесяткі роляў на Горкаўскай сцэне, а таксама ў кіно. У бягучым рэпертуары Алена Мікалеўна ўдзельнічае, апрача "Адзінага спадчынніка", у спектаклях "На залатым возеры" Э.Томпсана, "Дзядзечкаў сон" Ф.Дастаеўскага, "Сунічная паляна" І. Бергмана, "Праўда - добра, а шчасце лепш" А.Астроўскага. Адкрыліся ж усе ўрачыстасці яшчэ ў фае тэатра, дзе фотамастак і кінакрытык Алег Сільвановіч прапанаваў выстаўку ўласных здымкаў "Тэатр, акцёр і вобраз", якая будзе працаваць да кастрычніка.
Фота Юрыя ІВАНОВА