Гэтая выстаўка лічыцца адной з самых прэстыжных на Украіне. Чакаецца насычаная праграма: "круглыя сталы" па надзённых пытаннях кнігавыдавецкай справы, брыфінгі, знаёмства з літаратурнымі крытыкамі, мастакамі, якія займаюцца кніжнай графікай, вядомымі мясцовымі паэтамі і празаікамі, а таксама чытачамі з Украіны. Удзел у выстаўцы прымаюць выдавецтвы ўсіх форм уласнасці, кнігараспаўсюджвальнікі і бібліятэкі з розных рэгіёнаў Украіны, а таксама суб'екты выдавецкай справы з Беларусі, Расіі, Польшчы, Балгарыі, Аўстрыі і іншых краін.
З 2 па 7 верасня, якраз напярэдадні Дня пісьменства, выдаўцы Беларусі пакажуць сваю прадукцыю на XXII Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, куды збяруцца многія краіны свету. Уся экспазіцыя цяпер будзе выстаўляцца ў новым павільёне № 75 ВДНГ, які быў нядаўна адбудаваны. Па словах кансультанта ўпраўлення выдавецкай дзейнасці і кніжнага гандлю Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алены Шыцік, у гэтай выстаўцы прымуць удзел усе дзяржаўныя выдавецтвы - "Беларусь", "Беларуская энцыклапедыя" імя П.Броўкі, "Беларуская навука", "Вышэйшая школа", "Народная асвета", "Мастацкая літаратура", "Пачатковая школа", Мінская фабрыка каляровага друку - і некаторыя недзяржаўныя.
На здымках: Міжнародны выставачны цэнтр у Кіеве. Павільён № 75 ВДНГ у Маскве.