“КУФАР-РАДЦА”

№ 32 (900) 08.08.2009 - 14.08.2009 г

Выпуск № 8 (32) УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ VІ РЭСПУБЛІКАНСКАГА ФЕСТЫВАЛЮ ФАЛЬКЛОРНАГА МАСТАЦТВА “БЕРАГІНЯ” Шаноўныя культасветработнікі! Жнівеньскі “Куфар” прапануе на сваіх старонках Умовы правядзення VI Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”. Тэатральны складнік — п’еса Васіля Ткачова, прысвечаная вострасацыяльным пытанням барацьбы з дзіцячым алкагалізмам. Думаецца, твор гэты дапаможа ў прапагандзе здаровага ладу жыцця. Да новых сустрэч!

 І. АГУЛЬНЫЯ ЎМОВЫ

1. VІ Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня” праводзіцца ў адпаведнасці з планам мерапрыемстваў па рэалізацыі Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2002 г. № 218 рп, зацверджаным распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку арганізацыі і правядзення фестываляў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, фінансуемых з рэспубліканскага і (ці) мясцовых бюджэтаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 г. № 521, Палажэннем аб Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва “Берагіня”, зацверджаным пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь №9 ад 05.03.2007 г.
2. М э т ы ф е с т ы в а л ю
Фестываль праводзіцца ў мэтах: вывучэння, аднаўлення і захавання мясцовых (лакальных) традыцыйных культур, іх засваення шляхам вуснага пераймання; фарміравання каштоўнасных арыенціраў беларускага грамадства ў кірунку асэнсавання значнасці традыцыйнага мастацтва ў сістэме сучаснай беларускай і сусветнай культуры; сумеснай дзейнасці ўстаноў адукацыі, культуры, а таксама сям’і ва ўсебаковым выхаванні падрастаючага пакалення сродкамі народнай спадчыны беларусаў; пашырэння геаграфіі далучэння дзяцей, падлеткаў, моладзі да гісторыка-культурных каранёў сваёй Бацькаўшчыны; арганізацыі традыцыйных форм вольнага часу жыхароў краіны.
3. У д з е л ь н і к і ф е с т ы в а л ю
У фестывалі прымаюць удзел дзіцячыя фальклорныя калектывы, аўтэнтычныя гурты, танцавальныя пары — выканаўцы народных побытавых танцаў, індывідуальныя выканаўцы (салісты) твораў розных відаў традыцыйнага мастацтва, якія вывучаюць, пераймаюць і папулярызуюць аўтэнтычную мастацкую культуру свайго краю.
4. Э т а п ы ф е с т ы в а л ю
4.1. Фестываль ладзіцца ў чатыры этапы на працягу двух гадоў (студзень 2009 г. — чэрвень 2010 г.): першы, другі, трэці этапы праводзяцца па рашэнні абласных, Мінскага гарадскога і раённых (гарадскіх) арганізацыйных камітэтаў.
4.2. Першы этап (мясцовыя мерапрыемствы) праводзіцца са студзеня па верасень 2009 г. ва ўстановах культуры і адукацыі (у тым ліку ў дзіцячых садках і іншых тыпах пазашкольных), незалежна ад ведамаснай прыналежнасці, і ўключае ў сябе: фальклорныя і краязнаўчыя экспедыцыі; даследаванне і вывучэнне гісторыкакультурнай спадчыны свайго краю (абрадаў, звычаяў, харэаграфічнага, музычнага (песеннага, інструментальнага) мастацтваў, празаічных жанраў, традыцыйных рамёстваў і інш.; запіс выяўленых аўтэнтычных матэрыялаў на фота-, відэа-, аўдыё-, электронныя носьбіты; іх апрацоўка, сістэматызацыя, архівіраванне; практычнае выкарыстанне ў адукацыйнай і вучэбна-выхаваўчай рабоце; стварэнне фальклорных калектываў; аднаўленне дзейнасці аўтэнтычных гуртоў; навучанне дзяцей, падлеткаў, моладзі народным танцам, карагодам, скокам, гульням, песням (асабліва — абрадавым і прымеркаваным да абрадаў), ігры на беларускіх народных музычных інструментах, засваенне твораў вуснай народнай прозы, мастацтва ткацтва, традыцыйнай вышыўкі, саломка-, лоза-, карункапляцення, пляцення паясоў, выразання выцінанкі, разьбы па дрэве, іншых відаў традыцыйных народных рамёстваў, характэрных для сваёй мясцовасці; аднаўленне (выраб) этнічных строяў (касцюмаў); фальклорныя чытанні; фальклорныя танцавальныя і гульнёва-забаўляльныя вечарыны, ранішнікі і інш.
4.3. Другі этап (раённыя і гарадскія мерапрыемствы) праводзіцца ў кастрычніку 2009 г. і ўключае ў сябе: конкурсы выканаўцаў народных танцаў, песень, інструментальнай музыкі, твораў празаічных жанраў; конкурсы на лепшы выраб, выстаўку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; фальклорныя чытанні (ці навуковапрактычныя канферэнцыі) па праблемах аднаўлення, аховы і захавання традыцыйнай культуры, этнавыхавання падрастаючага пакалення. агляды, святы народнай творчасці;
4.4. Трэці этап (абласныя і мінскія гарадскія мерапрыемствы) праводзіцца ў лістападзе — снежні (да 5-га) 2009 г. і ўключае ў сябе: святы аўтэнтычнага фальклорнага мастацтва; турніры дзіцячых фальклорных калектываў; конкурсы салістаў-выканаўцаў узораў традыцыйнага мастацтва; конкурсы выканаўцаў народных побытавых танцаў; конкурсы апавядальнікаў народнай прозы; навукова-практычныя канферэнцыі “Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання” і інш.
4.5. На працягу 2009 г. (да 1 снежня) праводзіцца Рэспубліканскі конкурс на лепшы вершаваны твор, прысвечаны фальклорнаму фестывальнаму руху на Беларусі (пад дэвізам “Берагіні” галасы”).
4.6. Чацвёрты этап — рэспубліканскія заключныя мерапрыемствы. Праводзяцца з лютага па чэрвень 2010 г.: ІІІ Рэспубліканскі турнір салістаў-выканаўцаў твораў народнай спадчыны (г. Лепель, Віцебская вобласць, 12 — 13 лютага 2010 г.); Тыдзень фальклорных відэафільмаў (г. Мінск, 8—13 сакавіка 2010 г.); VІ Рэспубліканскі конкурс танцавальных пар — выканаўцаў народных побытавых танцаў (г. Горкі, Магілёўская вобласць, 19 — 20 сакавіка 2010 г.); V Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання” (г. Лагойск, Мінская вобласць; 17 — 18 красавіка 2010 г.); І Рэспубліканскі конкурс апавядальнікаў народнай прозы (г. Гродна, 17 — 18 мая 2010 г.) фінал фестывалю (г.п. Акцябрскі, Гомельская вобласць, 24 — 27 чэрвеня 2010 г.): IV рэспубліканскі турнір дзіцячых фальклорных калектываў; агляд аўтэнтычных гуртоў; конкурс дзіцячых фальклорных калектываў — лаўрэатаў папярэдніх фестываляў “Берагіня”; конкурс танцавальных пар “Каму за 50”; прэзентацыя замежных фальклорных калектываў — гасцей фестывалю; “Рудабельскае Купалле”; спаборніцтва на лепшую імправізацыю сярод пераможцаў і Рэспубліканскага конкурсу апавядальнікаў народнай прозы; гомельскія абласныя пленэры мастакоў, разьбяроў па дрэве, фота- і відэааператараў; свята народнага мастацтва Магілёўскага Падняпроўя; рэгіянальны (Палескі “трохкутнік”) агляд фальклорных калектываў дзіцячых садкоў; Акцябрскі раённы конкурс фальклорных танцавальна-гульнявых праграм; прэзентацыя навуковых, метадычных, літаратурных выданняў серыі: “Народная спадчына Бацькаўшчыны”, “Берагіня” літаратурная”; выступленні ўдзельнікаў фестывалю ў гаспадарках Акцябрскага раёна; відовішчы-шэсці фальклорных калектываў; ушанаванне ўдзельнікаў, канцэрт закрыцця фестывалю.
4.6.1. Удзельнікі заключных мерапрыемстваў фестывалю У заключных мерапрыемствах фестывалю прымаюць удзел пераможцы трэцяга этапа фестывалю — ад кожнай вобласці і г. Мінска (разам з суправаджаючымі і шафёрам): салісты-выканаўцы твораў народнай спадчыны (вучні 8-х — 11-х класаў) — па 4 чалавекі; склад дэлегацыі — 6 чалавек; танцавальныя пары — выканаўцы народных побытавых танцаў — па 3 пары ў кожнай узроставай групе: 5 — 6 класы, 7 — 8 класы, 9 — 11 класы; склад дэлегацыі — 24 чалавекі; адзін дзіцячы фальклорны калектыў— да 26 чалавек; адзін аўтэнтычны гурт — да 26 чалавек (у іх ліку 3 танцавальныя пары “Каму за 50”); шэсць дзіцячых фальклорных калектываў — лаўрэатаў папярэдніх фестываляў “Берагіня” (да 25 чалавек у кожным); тры фальклорныя калектывы навучальных устаноў, адзін— іншага стылю (да 21 чалавека ў кожным); пяць замежных фальклорных калектываў (да 18 чалавек у кожным); шэсць фальклорных калектываў дзіцячых садкоў (па 2 ад Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей) — да 16 чалавек у кожным.
4.6.2. Раён, у якім праводзяцца рэспубліканскія заключныя мерапрыемствы фестывалю, прадстаўляе (адпаведна накіраванасці мерапрыемства): два дзіцячыя фальклорныя калектывы; два аўтэнтычныя гурты; два фальклорныя калектывы дзіцячых садкоў; двух салістаў; дзве танцавальныя пары ў кожнай узроставай групе.
4.6.3. Крытэрыі адбору ўдзельнікаў фестывалю Крытэрыямі адбору ўдзельнікаў фестывалю з’яўляюцца: ступень захаванасці ў рэпертуары калектываў мясцовых традыцый (асабліва — каранёвых форм) у розных жанравых праявах; наяўнасць у дзіцячых фальклорных калектывах сярод агульнага складу ўдзельнікаў паловы хлопчыкаў; наяўнасць акампанементу ў ансамблевым выкананні на беларускіх народных інструментах; наяўнасць народных касцюмаў мясцовай традыцыі.
4.6.4. Патрабаванні да мастацкіх праграм Удзельнікі фестывалю прадстаўляюць фальклорныя праграмы, якія скіраваны на змястоўнае раскрыццё мастацкіх традыцый сваёй мясцовасці: адноўленыя і бытуючыя аўтэнтычныя песні каляндарнага (вясна, лета) і сямейна-абрадавага (вяселле, хрэсьбіны) цыклаў, пазаабрадавыя песні, карагоды, танцы (сольныя, парныя, гуртавыя), гульні, інструментальная музыка, творы празаічных жанраў. Выкананне аўтарскіх, апрацаваных ці стылізаваных твораў — не дазваляецца.
4.6.5. Музычнае суправаджэнне фальклорных праграм Выступленне калектываў — удзельнікаў фестывалю ажыццяўляецца пад акампанемент музычных інструментальных ансамбляў традыцыйнага складу ў жывым гучанні. Перавага аддаецца калектыву, у склад акампаніруючай групы якога разам са сталымі музыкамі ўваходзяць дзеці і моладзь. Заключныя рэспубліканскія мерапрыемствы суправаджаюць музычныя інструментальныя ансамблі Магілёўскага вучылішча мастацтваў, Магілёўскага музычнага вучылішча, аматарскія ансамблі г. Магілёва, Горацкага і Акцябрскага раёнаў (выкарыстанне фанаграмы не дазваляецца).
4.6.6. Касцюмы ўдзельнікаў фестывалю Касцюмы ўдзельнікаў фестывалю ўяўляюць з сябе шматлікія варыянты арыгіналаў або копій традыцыйных народных касцюмаў сваёй мясцовасці. Для дзяўчат — валасы заплятаюцца ў косы, упрыгожваюцца каснічкамі. Для хлопчыкаў абавязковым кампанентам касцюма з’яўляецца капялюш (ці іншы галаўны ўбор мясцовай традыцыі). Абутак: у прадстаўнікоў мужчынскага складу — чобаты, жаночага — чаравікі ці туфлі— на скураной падэшве, не на высокіх абцасах. Комплекс святочнага адзення аўтэнтычных гуртоў павінен адпавядаць этнічнай традыцыі.
4.6.7. Працягласць фальклорных праграм: да 10 (15) хвілін — удзел у прэзентацыях-аглядах; 1,2— 1,5 гадзіны — сольныя канцэрты (колькасць выступленняў з сольнымі праграмамі, удзел у сумесных імпрэзах, працягласць выступленняў каардынуюць арганізатары фестывалю). Працягласць конкурсных праграм — гл. у ІІ раздзеле: “Умовы ўдзелу ў праграмах і намінацыях заключных мерапрыемстваў фестывалю”.
4.6.8. Крытэрыі ацэнкі фальклорных праграм Крытэрыямі ацэнкі фальклорных праграм з’яўляюцца: жанравая разнастайнасць; захаванасць мясцовага рэпертуару і мастацкага стылю; адпаведнасць фальклорных твораў узросту выканаўцаў; здольнасць да імправізацыі; узровень выканальніцкага майстэрства.
4.7. Падвядзенне вынікаў і ўшанаванне ўдзельнікаў фестывалю
4.7.1. Формы заахвочвання ўдзельнікаў кожнага этапа фестывалю вызначаюць адпаведныя арганізацыйныя камітэты.
4.7.2. Удзельнікі і пераможцы ў заключных рэспубліканскіх мерапрыемствах фестывалю ўшаноўваюцца адпаведнымі дыпломамі, сувенірамі, спецыяльнымі прызамі Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта фестывалю.
4.7.2.1. Па выніках конкурсных праграм і асобных намінацый дзіцячым фальклорным калектывам і аўтэнтычным гуртам, гасцявым калектывам, танцавальным парам, салістам, намінантам у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве надаюцца званні: “Лаўрэат” — з уручэннем спецыяльных прызоў і дыпломаў (за 1-е месца); “Дыпламант” — з уручэннем спецыяльных прызоў і дыпломаў (за 2-е і 3-е месцы).
4.7.2.2. Дзіцячаму фальклорнаму калектыву і салісту, якія атрымалі найбольшую колькасць першых месцаў у конкурсных праграмах і намінацыях фестывалю, прысуджаецца “Гран-пры” з уручэннем спецыяльных прызоў і дыпломаў.
4.7.2.3. Адпаведнымі дыпломамі і каштоўнымі падарункамі ўшаноўваюцца кіраўнікі калектываў, настаўнікі танцавальных пар і салістаў, якія падрыхтавалі іх да конкурсу.
4.7.2.4. Калектывы, танцавальныя пары, салісты, якія не ўвайшлі ў лік пераможцаў, заахвочваюцца падарункамі і дыпломамі: “За ўдзел у VI Рэспубліканскім фестывалі “Берагіня”; “За самабытнасць і адметнасць выканаўчага стылю”; “За арыгінальнае адлюстраванне танцавальнай спадчыны свайго краю”; “За глыбіню пранікнення ў сэнсы традыцыйнай мастацкай культуры беларусаў”; “За пераемнасць і захаванне традыцый мастацкай культуры свайго краю”; “За пераемнасць і працяг традыцый мужчынскіх спеваў беларусаў”; “За пераемнасць традыцый ансамблевага музіцыравання”; “За любоў і павагу да народнай спадчыны Бацькаўшчыны”; “За дзейсную папулярызацыю мастацкіх традыцый Магілёўскага Падняпроўя”.
4.7.3. У выпадку неадпаведнасці заяўленых і прадстаўленых на фестывалі мастацкіх праграм, а таксама іх неадпаведнасці крытэрыям ацэнкі мастацкай творчасці ўдзельнікаў фестывальных праектаў (калектывы, танцавальныя пары, салісты) эксперты маюць права не разглядаць іх выступленні на прысуджэнне ім прызавых месцаў.
4.7.4. Рашэнні экспертнага савета перагляду не падлягаюць.
4.8. Арганізацыйныя пытанні ўдзелу мастацкіх дэлегацый у заключных рэспубліканскіх мерапрыемствах фестывалю
4.8.1. Удзел у заключных рэспубліканскіх мерапрыемствах фестывалю ажыццяўляецца на падставе рашэння і заявак абласных і Мінскага гарадскога арганізацыйных камітэтаў (упраўленняў культуры). У склад мастацкіх дэлегацый дадаткова могуць быць уключаны фальклорны калектыў, аўтэнтычны гурт і асобныя выканаўцы, рэкамендаваныя мастацкім кіраўніком фестывалю.
4.8.2. Заяўка змяшчае поўную назву калектыву (з указаннем паштовага адраса, электроннай пошты, тэлефона, факса) і колькасны склад дэлегацыі (у тым ліку— мужчын, жанчын).
Да заяўкі дадаюцца: аналітычная даведка аб правядзенні фестывалю ў вобласці, г. Мінску (пры падрыхтоўцы даведкі неабходна звярнуць увагу на фактычны і статыстычны бакі стану і развіцця традыцыйных форм народнай творчасці ў раёнах, мікрарэгіёнах, вобласці ў цэлым; павінны быць адлюстраваны пытанні даследавання фальклору і этнаграфіі краю і іх вынікі (у жанрах, назвах твораў, даследаваных мястэчак), геаграфія фальклорна-краязнаўчай працы і ўдзелу ў ёй дзяцей і моладзі; асветлены пытанні практычнага далучэння школьнікаў і ўдзельнікаў клубных фарміраванняў да фальклорных традыцый, навучання падрастаючага пакалення розным відам і жанрам народнага мастацтва; праца з аўтэнтычнымі гуртамі і асобнымі носьбітамі мастацкіх традыцый, і інш. Матэрыялы падаюцца ў параўнаўчым аспекце (2001 — 2009 гг.); творчая інфармацыя: аб мастацкім калектыве і яго кіраўніку, конкурсных танцавальных парах і салістах; поўны спіс удзельнікаў дэлегацыі (указваюцца прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка творчай дэлегацыі, кіраўніка і ўдзельнікаў фальклорнага калектыву, суправаджаючых асоб); праграмы выступленняў у конкурсах з вызначэннем жанру, назвы кожнага твора, у якім годзе, у якім насельным пункце (назва) і ад каго пераняты ці запісаны (прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння інфарматара(аў); указаць прозвішча, імя выканаўцы(аў), у якім класе і школе навучаецца; анкеты танцавальных пар і салістаў, аформленыя па форме, згодна з дадаткамі 1, 2; запісы конкурсных твораў у выкананні калектывам, танцавальнымі парамі, салістамі на лічбавых аўдыё- і відэаносьбітах; якасныя мастацкія фотаздымкі памерам 10х15 см калектываў (3 шт.), (здымкі павінны быць зроблены на фоне прыроды ці народнай архітэктуры ў працэсе выканання твора — у дынаміцы), салістаў, танцавальных пар, штандара. Фотаздымкі прадстаўляюцца ў друкаваным і электронным фарматах, кожны фотаздымак павінен мець подпісы (назва ўстановы, калектыву, твора; прозвішчы і імёны выканаўцаў, клас, школа, у якіх яны навучаюцца, а таксама ўстанова, якая іх прадстаўляе).
4.8.3. Дакументы рыхтуюцца на беларускай мове.
4.8.4. Пералічаныя дакументы дасылаюцца абласнымі і Мінскім гарадскім арганізацыйнымі камітэтамі ў Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт (220086, г. Мінск, вул. Каліноўскага, 12, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў) да 6 снежня 2009 г. ў двух экземплярах: адзін— у друкаваным выглядзе (фармат А4), другі— у электронным выглядзе (на дыску ў тэкставым рэдактары Word 6.0— 7.0, фармат RTF; шрыфт — Times New Roman, кегель— 14). Тэрмін прадастаўлення дакументаў па асобных фестывальных праектах гл. у раздзеле “Умовы ўдзелу ў праграмах і намінацыях заключных мерапрыемстваў фестывалю”.
4.8.5. Дакументы, якія прадастаўлены не ў тэрмін ці не ў поўным аб’ёме, да разгляду не прымаюцца.
4.8.6. Запрашэнне на ўдзел у заключным рэспубліканскім туры фестывалю накіроўваецца Рэспубліканскім аргкамітэтам пасля разгляду прадстаўленых дакументаў, аўдыё-, відэаматэрыялаў і прыняцця рашэння (зацвярджэння спісу ўдзельнікаў). 4.8.7. Забеспячэнне ўдзельнікаў і гасцей заключных мерапрыемстваў фестывалю жыллём і харчаваннем ажыццяўляецца за кошт арганізатараў фестывалю. Транспартныя выдаткі дастаўкі ўдзельнікаў і гасцей фестывалю ў раёны, на базе якіх праводзяцца заключныя рэспубліканскія мерапрыемствы, выезд з канцэртамі па раёне — за кошт накіроўваючага боку.
4.8.8. Кожны калектыў павінен мець штандар.
Выканаўчая дырэкцыя фестывалю: 247300, Аддзел культуры Акцябрскага райвыканкама, вул. Савецкая, 57, г.п. Акцябрскі, Гомельская вобласць. Кантактныя тэлефоны: (8-02357) 2-12-80, 2-17-36.

ІІ. УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў ПРАГРАМАХ І НАМІНАЦЫЯХ ЗАКЛЮЧНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ ФЕСТЫВАЛЮ

1. УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў ІІІ РЭСПУБЛІКАНСКІМ ТУРНІРЫ САЛІСТАЎ — ВЫКАНАЎЦАЎ ТВОРАЎ НАРОДНАЙ СПАДЧЫНЫ


1.1. У ІІІ Рэспубліканскім турніры салістаў-выканаўцаў твораў народнай спадчыны (г. Лепель, Віцебская вобласць, 12 — 13 лютага 2010 г.) удзельнічаюць па тры прадстаўнікі (вучні 8 — 11 класаў) ад кожнай вобласці і г. Мінска і два — ад раёна, на базе якога праводзіцца турнір. Конкурс праводзіцца ў два туры.
1.1.1. У першым туры сваё майстэрства выканаўцы дэманструюць ў наступных намінацыях: найгрыш (з прыпеўкамі і скокамі), які выконваецца на любым беларускім народным інструменце; народная проза (легенда ці вуснае апавяданне пра цуды); дэкаратыўна-побытавае мастацтва (выразанне выцінанкі-фіранкі на акно). Заданне ад пачатку і да канца выконваецца падчас конкурсу. Выцінанка можа вырабляцца з газеты, размалёўвацца фарбамі.
1.1.2. У другім туры прымае ўдзел з агульнай колькасці палова выканаўцаў, якія атрымалі па суме выступленняў большы бал. Паміж сабой яны спаборнічаюць у наступных намінацыях: песня абрадавая (вясна — лета, вяселле — хрэсьбіны); пазаабрадавая (2 творы на выбар); найгрыш (з прыпеўкамі і скокамі); народная проза (казка). Працягласць выступлення — да 10 хвілін.
Ацэнка песні і найгрышу ажыццяўляецца па 10-бальнай сістэме, прозы і вырабу ДПМ— па 5-бальнай сістэме. Крытэрыі ацэнкі па намінацыях турніру салістаў адпавядаюць агульнапрынятым крытэрыям ацэнкі фестывальных праграм.

2. УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў VІ РЭСПУБЛІКАНСКІМ КОНКУРСЕ ТАНЦАВАЛЬНЫХ ПАР — ВЫКАНАЎЦАЎ НАРОДНЫХ ПОБЫТАВЫХ ТАНЦАЎ


1. У VІ Рэспубліканскім конкурсе танцавальных пар — выканаўцаў народных побытавых танцаў (г. Горкі, Магілёўская вобласць, 19 — 20 сакавіка 2010 г.) прымаюць удзел прадстаўнікі мастацкіх калектываў устаноў культуры, розных тыпаў адукацыйных школ, пазашкольных устаноў (вучні 5 — 11 класаў) — па тры пары ў кожнай узроставай групе (5 — 6 кл., 7 — 8 кл., 9 — 11 кл.) ад кожнай вобласці і г. Мінска і па 2 пары — ад раёна, на базе якога праходзіць конкурс.
1.1. Выканаўцы прадстаўляюць мясцовыя варыянты (з захаваннем адметнага мастацкага стылю) праграмных танцаў:
1.1.1. Група 5-х — 6 класаў: “Лявоніха”; “Полька імправізаваная”; “Полька “Бабачка”; ”Кракавяк”; “Падэспань”; “Матлёт” (“Какетка” )*.
1.1.2. Група 7-х — 8-х класаў: “Лявоніха”; “Полька імправізаваная”; “Мікіта” (ці танцы гэтага тыпу з іншымі назвамі: “Таўкачыкі”, “Заяц”, “Заёнец”, “Крыжачок” і інш.); “Падэспань”; “Кракавяк”; “Лысы” (“Карапет”); “Какетка”; “Месяц” (“Ва саду лі”)*.
1.1.3. Група 9-х — 11-х класаў: “Лявоніха”; “Полька імправізаваная”; “Мікіта” (ці танцы гэтага тыпу з іншымі назвамі); “Ва саду лі”; ”Войра”; “Падэспань”; “Субота”; “Каханачка” (“Каханэчка”); “Парныя скокі” (тыпу “Рускага”); “Вальс” (“Валец”, “Вальсок”) (“Ночка”, “Лысы”, “Месяц”)*.
Праграма конкурсу танцавальных пар можа змяняцца — памяншацца ці павялічвацца за кошт дадатковага рэпертуару, што змешчаны ў дужках, пазначаных (*). Змены асноўнай праграмы каардынуюць арганізатары турніру.
5. У рамках Праграмы ў кожнай узроставай групе адбудзецца конкурс на лепшае выкананне мясцовых варыянтаў “Імправізаванай полькі” і “Лявоніхі”. Пары-пераможцы — па адной у вызначаных намінацыях у кожнай узроставай групе — узнагароджваюцца “Дыпломам глядацкіх сімпатый”.
6. Танцавальныя пары, якія ўвайшлі ў фінал (у сваіх групах), а таксама творчыя дэлегацыі кожнай вобласці і г. Мінска па-за конкурсам прадстаўляюць гледачу па 2— 3 мясцовыя (рэгіянальныя) танцы, якія не былі заяўлены ў конкурсных праграмах.

3. УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў V РЭСПУБЛІКАНСКАЙ НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ “ТРАДЫЦЫЙНАЯ КУЛЬТУРА І ДЗЕЦІ: ПРАБЛЕМЫ ЭТНАВЫХАВАННЯ”


(Т а н е ц. П р о з а)
1. У V Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі (г. Лагойск, Мінская вобласць; 17 — 18 красавіка 2010 г.) прымаюць удзел навукоўцы, аспіранты, магістранты, выкладчыкі і студэнты навучальных устаноў, бібліятэчныя, музейныя і клубныя работнікі, настаўнікі і вучні рознага тыпу агульнаадукацыйных і мастацкіх школ, удзельнікі калектываў аматарскай творчасці.
1.1. У канферэнцыі могуць прымаць удзел і замежныя дакладчыкі (да 5 чалавек).
2. Праблемнае поле канферэнцыі: нацыянальная адукацыя ў кантэксце народнай культуры; народны танец і народная проза ў аматарскай творчасці; народны танец і народная проза ў дашкольным, школьным і пазашкольным адукацыйна-выхаваўчым працэсе; народны танец і народная проза ў сістэме прафесійнай мастацкай адукацыі (пачатковай, сярэдняй, вышэйшай); методыка трансляцыі аўтэнтычных форм народнай харэаграфіі і народнай прозы: рэгіянальны вопыт.
3. Форма ўдзелу ў рабоце канферэнцыі: Выступленне на пленарным пасяджэнні — 20 хвілін. Выступленне на секцыі — да 10 хвілін.
4. Рабочыя мовы канферэнцыі— беларуская і руская.
5. Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 1 кастрычніка 2009 г. падаць заяўкі ў рэспубліканскі аргкамітэт, у якой указваюцца: назва даклада, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (поўнасцю); месца працы (вучобы), пасады, вучоная ступень і званне; службовы і хатні адрасы і тэлефоны; даецца кароткая анатацыя на даклад.
5.1. Матэрыял выступлення (да 6 старонак, у 2-х экземплярах: адзін — на паперы (фармат А4), падпісаны аўтарам, другі — у электронным выглядзе (на CD-дыску) дасылаюцца ў аргкамітэт да 15 лістапада 2009 г. У дакладах школьнікаў побач з прозвішчам аўтара ўказваюцца прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада навуковага кіраўніка тэмы. Даклады на канферэнцыю прадстаўляюць як афіцыйныя ўстановы, так і ахвотныя прыняць удзел у канферэнцыі.
Патрабаванні да тэксту выступленняў: Работы прадстаўляюцца ў камп’ютэрным наборы: інтэрвал — 1,5, тэкставы рэдактар — Word 6.0 — 7.0, у фармаце RTF; набрана шрыфтам — Times New Roman, кегель — 14. Прадугледжваецца выданне матэрыялаў канферэнцыі да яе пачатку. Рэдакцыйная калегія пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўключэння ў праграму канферэнцыі і публікацыі. Даклады не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца. Лепшыя дзіцячыя работы, прадстаўленыя на канферэнцыю, ушаноўваюцца спецыяльнымі дыпломамі і каштоўнымі падарункамі Беларускага фонду культуры і публікацыяй у “Краязнаўчай газеце”.
Адрас аргкамітэта: УА ”Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”, 220007, Мінск, вул. Рабкораўская, 17. Тэл. для даведак: (8-017) 281-49-05. Козенка Мікола Аляксеевіч.

4. УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў І РЭСПУБЛІКАНСКІМ КОНКУРСЕ АПАВЯДАЛЬНІКАЎ НАРОДНАЙ ПРОЗЫ


1. У Першым Рэспубліканскім конкурсе выканаўцаў народнай прозы (г. Гродна, 17 — 18 мая 2010 г.) прымаюць удзел вучні 7 — 11 класаў — удзельнікі аматарскай творчасці: па чатыры чалавекі ад вобласці і г. Мінска, а таксама 2 чалавекі — ад раёна, на базе якога праводзіцца конкурс.
1.1. Конкурс складаецца з трох тураў. У першым туры ўдзельнічаюць усе заяўленыя выканаўцы, у другім туры — палова з іх, у трэцім туры — 6 чалавек.
2. У першым туры канкурсанты прадстаўляюць праграму працягласцю да 6 хвілін, якая складаецца з дзвюх намінацый:
2.1. казка;
2.2. скорагаворка.
3. У праграму другога тура (працягласць выступлення — да 8 хвілін) уваходзяць:
3.1. казка, легенда, паданне, былічка, вусны бытавы расказ (на выбар);
3.2. імправізацыя на заданую казкавую тэму. (Заданне вызначаюць арганізатары турніру ў форме жараб’ёўкі — перад пачаткам выступлення. Заданні складаюцца з своеасаблівых зачынаў, напрыклад: “Жылі дзед і баба. Баба ўмерла, а дзед застаўся адзін, і была ў яго дзевачка…”; “Жылі-былі дзед і баба. Было ў іх тры сыны: два разумных, адзін дурачок...”; “Было гэта даўным-даўно, калі шчэ Бог хадзіў па зямле...” і да т. п.) Далей выступоўца спантанна стварае самастойны варыянт адной з вядомых беларускіх народных казак.
4. Удзельнікі трэцяга тура выконваюць:
4.1. у мастацкай форме аповед — прэзентацыю ўласнай творчасці і калектыву, які прадстаўляюць;
4.2. шэраг скорагаворак;
4.3. самастойную імправізацыю на казкавую тэму;
4.4. калектыўную імправізацыю на казкавую тэму (імправізацыю ствараюць усе ўдзельнікі трэцяга тура)
5. Крытэрыі ацэнкі: дасканалае веданне сюжэта; адпаведнасць нацыянальнай традыцыі; захаванасць мясцовага дыялекту; мастацкая якасць узору; веданне разнастайных беларускіх казкавых сюжэтаў (для імправізацыі на заданую казкавую тэму); майстэрства імправізацыі.
6. Ушанаванне пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу. Тры лепшыя апавядальнікі і кіраўнікі, якія падрыхтавалі іх да конкурсу, ушаноўваюцца Дыпломамі лаўрэата I — III ступеняў і каштоўнымі падарункамі Аргкамітэта фестывалю. Удзельнікі конкурсу, якія занялі 4-е — 6-е месцы, з’яўляюцца дыпламантамі і ўзнагароджваюцца дыпломамі ІV ступені і каштоўнымі падарункамі. Адпаведнымі дыпломамі і каштоўнымі падарункамі заахвочваюцца таксама і іхнія кіраўнікі. Астатнія канкурсанты заахвочваюцца Дыпломамі за ўдзел у конкурсе.

5. УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў ІV РЭСПУБЛІКАНСКІМ ТУРНІРЫ ДЗІЦЯЧЫХ ФАЛЬКЛОРНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ


Дзіцячыя фальклорныя калектывы — удзельнікі фіналу заключных мерапрыемстваў фестывалю (24 — 27 чэрвеня 2010 г.) удзельнічаюць у турніры ў наступных праграмах і намінацыях:
1. Харэаграфічнае мастацтва Праграма складаецца з трох намінацый:
1.1. карагод (кругавы ці шарэнгавы, ці тыпу “Лукі” або іншай формы — узоры вясенне-летняга цыкла);
1.2. кадрыля (ці танец тыпу кадрылі: беларускі традыцыйны, полька, вальс ці інш.);
1.3. конкурс танцавальных пар — выканаўцаў народных побытавых танцаў.
1.3.1. У конкурсе прымаюць удзел па тры пары ад кожнага калектыву (вучні 6— 7 класаў).
1.3.2. Удзельнікі конкурсу выконваюць мясцовыя варыянты парных танцаў: “Лявоніха”; “Полька імправізаваная”; “Мікіта” (ці танцы гэтага тыпу з іншымі назвамі: “Таўкачыкі”, “Заяц”, “Заёнец”, “Крыжачок” і інш.)*; “Полька “Бабачка”; ”Кракавяк”; “Падэспань”; “Месяц”; “Какетка” (“Матлёт”, “Лысы” (“Карапет” ці іншая мясцовая назва). дужках. Змены асноўнай праграмы каардынуюць арганізатары турніру.
1.3.3. У рамках Праграмы паміж парамі, якія ўвайшлі ў фінал, праводзіцца конкурс на лепшае выкананне мясцовых варыянтаў “Полькі імправізаванай” і “Лявоніхі” з вызначэннем па адной пары ў кожнай намінацыі.
1.3.4. Танцавальныя пары па-за конкурсам выконваюць 2-3 мясцовыя танцы (парнай ці іншай харэаграфічнай формы), якія не ўвайшлі ў іншыя праграмы і намінацыі. Гэтыя харэаграфічныя ўзоры могуць дапамагчы ім выканаць удзельнікі калектыву, які яны прадстаўляюць.
1.3.4.1. Выканаўцам акампаніруюць інструментальныя групы сваіх калектываў.
1.4. Ацэнка творчасці.
1.4.1. Выкананне карагода, кадрылі (ці танца тыпу кадрылі) ацэньваецца па закрытай сістэме на падставе калектыўнага абмеркавання і прыняцця калегіяльнага рашэння. Конкурс танцавальных пар ацэньваецца па адкрытай (а пры неабходнасці— па закрытай) сістэме.
1.4.2. Крытэрыі ацэнкі: дакладнае веданне кампазіцыі танца, карагода; музычнасць выканання; мастацтва выканання ўзору (тэхніка выканання, непасрэднасць і выразнасць вобразна-пластычнага самавыяўлення, майстэрства спеваў пад час танца ці ваджэння карагода); веданне народнага танцавальнага этыкету; культура нашэння касцюма.
2. Музычнае мастацтва. Праграма (працягласцю да 10 хвілін) складаецца з дзвюх намінацый:
2.1. Народныя спевы. Кожны фальклорны калектыў выконвае гуртам 2 песні каляндарна-земляробчага (вясна, лета) ці сямейна-родавага (вяселле, хрэсьбіны) цыкла або пазаабрадавую — мясцовай традыцыі.
2.2. Інструментальная музыка.
2.2.1. Ад кожнага калектыву прымае ўдзел не менш 5 чалавек — выканаўцаў на беларускіх народных музычных інструментах (струнных, духавых, клавішных, ударных). У ансамблевым складзе яны выконваюць перанятыя ад мясцовых народных музыкаў традыцыйныя найгрышы (танцавальныя, песенныя, у тым ліку абрадавыя).
2.2.2. Крытэрыі ацэнкі: жанравая разнастайнасць; наяўнасць у рэпертуары песенных і інструментальных узораў каранёвай мясцовай традыцыі; адпаведнасць мастацка-эстэтычнага ўзроўню песень узросту выканаўцаў; узровень выканальніцкага майстэрства (чысціня строю, манера гукавымаўлення; тэхніка ігры на музычных інструментах); эмацыянальнасць і непасрэднасць выканання; наяўнасць у гурце розных музычных інструментаў; здольнасць да імправізацыі.
3. Канцэртная праграма. Канцэртная праграма (працягласцю да 10 хвілін) складаецца з твораў розных відаў і жанраў традыцыйнага народнага мастацтва (у калектыўным, ансамблевым, сольным выкананні) — абрадавых і пазаабрадавых, якія не былі прадстаўлены ў папярэдніх праграмах і намінацыях. Крытэрыі ацэнкі канцэртнай праграмы гл. на с. 5, пункт 5.6.8.
4. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
4.1. Праграма складаецца з трох частак: “хатняга задання”, прэзентацыі “хатняга задання” і адкрытых конкурсаў, якія праводзяцца паралельна — адначасова:
4.2. Хатняе заданне ўяўляе з сябе выстаўку-конкурс вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
4.2.1. На выстаўку-конкурс прадстаўляюцца калекцыі ці асобныя вырабы (створаныя непасрэднымі ўдзельнікамі турніру на працягу 2008 — 2010 гг.): лялькі ў этнічных касцюмах, вышыўка, карункапляценне, ткацтва, вырабы з прыродных матэрыялаў (саломка, лаза, карані, чарот, бяроста, лыка і інш.), ганчарства, кавальства, разьба па дрэве, выцінанка і інш.
4.2.2. Вырабы, прадстаўленыя ў экспазіцыі выстаўкі-конкурсу, павінны мець пашпарты (прозвішча, імя, год нараджэння, месца жыхарства аўтара; назва ўстановы, у якой навучаецца ці працуе канкурсант; назва твора, прадстаўленага на конкурс, час яго вырабу; прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка (майстра), які падрыхтаваў аўтара твора да конкурсу).
4.2.3. Неабходнае выставачнае абсталяванне калектывы вырабляюць дома.
4.2.4. Дастаўку, мантаж і дэмантаж абсталявання ажыццяўляюць непасрэдна калектывы — удзельнікі фестывалю.
4.3. Прэзентацыя “хатняга задання” (працягласць прадстаўлення — да 7 хвілін). Выстаўка прэзентуецца ў мастацкай форме, пераважна аўтарамі твораў.
4.4. Адкрытыя конкурсы на лепшы выраб — праводзіцца адначасова па пяці намінацыях (дзве гадзіны кожная). У кожнай намінацыі ад кожнага калектыву ўдзельнічаюць па адным прадстаўніку.
4.4.1. Выраб з саломкі — дзявочы вянок. Удзельнікі намінацыі ад пачатку і да канца вырабляюць яго пад час конкурсу.
4.4.2. Пляценне з прыродных матэрыялаў — кошык невялікага памеру. Ад пачатку і да канца вырабляецца пад час конкурсу (без хатняй загатоўкі).
4.4.3. Выраб пояса. Вырабляецца ў адной з ткацкіх тэхнік (на дошчачках (12 шт.), на бердзечку (на 7 — 15 нітак), на ніце), уласцівых мясцовай традыцыі. Матэрыялы павінны быць заснаваны і запраўлены.
4.4.4. Традыцыйная вышыўка. Традыцыйным арнаментам у традыцыйнай тэхніцы (набор, крыжык, лікавая гладзь) аздабляецца з двух бакоў невялічкі (90х30 см) ручнічок.
4.4.5. Разьба па дрэве — дэкаратыўная дошка. Мастацкая задума ажыццяўляецца на плошчы ў памерах 20х30 см у тэхніцы контурнай разьбы. Удзельнікі конкурсу прывозяць з сабой дошку з папярэдне нанесеным на яе эскізам малюнка.
4.4.6. Удзельнікам адкрытага конкурсу неабходна загадзя прадумаць змест будучага вырабу, падрыхтаваць неабходны для гэтага матэрыял, мець з сабой прыстасаванні, інструменты, патрэбныя для выканання конкурсных заданняў.
4.4.7. Лепшыя вырабы (па два ў кожнай намінацыі), створаныя пад час адкрытага конкурсу, перадаюцца ў фонд Цэнтра гісторыі і культуры г. п. Акцябрскі, а іх аўтары ўшаноўваюцца Дыпломамі фестывалю.
4.5. Крытэрыі ацэнкі. Выстаўка-конкурс (хатняе заданне) і творы, вырабленыя пад час адкрытага конкурсу, ацэньваюцца па наступных крытэрыях: адпаведнасць традыцыі; тэхнічны ўзровень выканання; мастацкі ўзровень вырабаў; тэматыка вырабаў; разнастайнасць экспазіцыі, калекцый; узровень мастацкага афармлення экспазіцыі; мастацкі ўзровень прэзентацыі выставы; хуткасць выканання; у некаторых выпадках ацэньваецца наватарскі падыход да інтэрпрэтацыі мясцовага матэрыялу.

6. УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ ТАНЦАВАЛЬНЫХ ПАР — ВЫКАНАЎЦАЎ НАРОДНЫХ ПОБЫТАВЫХ ТАНЦАЎ У ПРАГРАМЕ «КАМУ ЗА 50»


Конкурс праводзіцца ў рамках заключных мерапрыемстваў (фіналу) VI Рэспубліканскага фестывалю “Берагіня” (г.п. Акцябрскі, Гомельская вобласць, 24 — 27 чэрвеня 2010 г.). Удзельнічаюць па тры пары (мужчына, жанчыны) ад кожнага аўтэнтычнага фальклорнага гурта, якія выконваюць танцы: “Лявоніха”; “Полька імправізаваная”; “Ва саду лі”; “Падэспань”; “Субота”; “Ночка”; “Лысы”; “Месяц”; “Каханачка”; “Барыня” (скокі). Тры пары, якія набралі лепшую колькасць балаў, ушаноўваюцца Дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Астатнія пары заахвочваюцца дыпломамі “За ўдзел у конкурсе” і сувенірамі.

7. УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў РЭСПУБЛІКАНСКІМ КОНКУРСЕ НА ЛЕПШЫ ВЕРШАВАНЫ ТВОР, ПРЫСВЕЧАНЫ ФЕСТЫВАЛЬНАМУ ФАЛЬКЛОРНАМУ РУХУ НА БЕЛАРУСІ


(Пад дэвізам “Берагіні” галасы”)
Рэспубліканскі конкурс на лепшы вершаваны твор, прысвечаны фальклорнаму фестывальнаму руху на Беларусі (пад дэвізам “Берагіні” галасы”), праводзіцца цягам 2009 г. — да 1 снежня. У конкурсе прымаюць удзел настаўнікі і вучні, студэнцтва і працоўная моладзь, работнікі культуры, удзельнікі калектываў аматарскай творчасці, фестываляў фальклорнага мастацтва “Берагіня”. На конкурс прадстаўляюцца вершаваныя творы на беларускай мове, у якіх адлюстраваны багацце беларускай нацыянальнай і лакальнай традыцыйнай культуры сваёй Бацькаўшчыны ў розных мастацкіх яе праявах, уражанні ад фестывальных сустрэч, прэзентуецца асоба народнага майстра, музыкі, спевака, танцора, апавядальніка. Лепшыя творы ўдзельнікаў конкурсу будуць: адзначаны Дыпломамі і каштоўнымі падарункамі Беларускага фонду культуры і “Краязнаўчай газеты”; надрукаваны ў “Краязнаўчай газеце”, у фестывальных зборніках, асобным выданні; прапанаваны для выканання пад час заключных рэспубліканскіх мерапрыемстваў фестывалю, па нацыянальным радыё.
Творы дасылаюцца на працягу адзначанага перыяду на адрас: 220029, Мінск, вул. Камунальная набярэжная, 6. Тэл. 283 28 26, 334 61 62. E-mail: kraga@tut.by <mailto: kraga@tut.by>
Разам з вершамі дасылаюцца звесткі аб аўтары: прозвішча, імя; месца вучобы, працы; клас, пасада, фотаздымак, а таксама — паштовы адрас, нумары тэлефонаў.

8. УМОВЫ ЎДЗЕЛУ ФАЛЬКЛОРНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ У ШЭСЦІ-ВІДОВІШЧЫ

Мастацкія дэлегацыі пад час знаходжання на фестывалі самастойна, спантанна, пастаянна прэзентуюць сваю творчасць жыхарам, удзельнікам і гасцям фестывалю ў форме відовішчаў-шэсцяў па вуліцах горада. Акрамя гэтага, фальклорныя калектывы прэзентуюць “візітоўку” (да 1 хвіліны) пад час арганізаванага шэсця ў канцы фестывалю. Абавязковым атрыбутам калектываў павінен быць штандар (своеасаблівая эмблема, выяўленча-мастацкі сімвал). Калектыў, які найбольш адметна праявіў сябе, заахвочваецца дыпломам і каштоўным падарункам.

9. УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ СВЯТА НАРОДНАГА МАСТАЦТВА МАГІЛЁЎСКАГА ПАДНЯПРОЎЯ


Свята народнага мастацтва Магілёўскага Падняпроўя праводзіцца ў адзін з дзён заключных мерапрыемстваў фестывалю “Берагіня” (па ўзгадненні з Дырэкцыяй фестывалю). Арганізуе свята ўпраўленне культуры Магілёўскага аблвыканкама. Народную спадчыну Магілёўскага Падняпроўя прадстаўляюць носьбіты і пераемнікі мастацкіх традыцый (аўтэнтычныя гурты, дзіцячыя фальклорныя калектывы, народныя музыкі, майстры і вучні). Пад час свята праводзяцца выстаўкі твораў традыцыйных відаў дэкаратыўна-побытавага мастацтва Магілёўскага Падняпроўя, рамесніцкіх вырабаў. Удзельнікам фестывалю даецца магчымасць рэалізаваць вынікі сваёй працы.