“Халодны батык” календара

№ 32 (900) 08.08.2009 - 14.08.2009 г

У Дзяржаўнай гісторыка-культурнай установе “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль”, у яго паўночным крыле, нядаўна адкрылася персанальная выстаўка работ Ніны Прохаравай, прысвечаная Году роднай зямлі.

Ніна Прохарава нарадзілася ў 1961 годзе ў Новасібірску. Мастачка вучылася ў дзіцячай мастацкай школе ў Варкуце. Пасля заканчэння Рагачоўскай сярэдняй школы паступіла ў мастацкае вучылішча імя М.Б. Грэкава ў Растове-на-Доне. У 1997 г. скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага універсітэта імя П.М. Машэрава. Цягам 17 гадоў працуе загадчыкам мастацкага аддзела Рагачоўскай дзіцячай школы мастацтваў. Пэндзлю Ніны Прохаравай належаць акварэльныя серыі “Знакі задыяка”, “4 стыхіі”, “Поры года” і “Каляндар”. Апошняя серыя карцін і прадстаўлена на выстаўцы. Таксама ў склад экспазіцыі ўвайшлі некалькі работ, выкананыя ў тэхніцы “халодны батык”.

Ул. інф.