Узнагароды ўручаны за прафесіяналізм

№ 32 (900) 08.08.2009 - 14.08.2009 г

Дзяржаўных узнагарод за шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, узорнае выкананне службовых абавязкаў, мужнасць і храбрасць, праяўленыя пры затрыманні злачынцаў, заслугі ў галіне аховы здароўя, культуры, мастацтва, адукацыі і спорту ўдастоены 33 грамадзяніны Беларусі. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 жніўня.

Сямёра чалавек узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, у тым ліку: дэкан вакальна-харавога факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Валерый Аўраменка, вядучы майстар сцэны Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Аляксандр Бяспалы, рэжысёр-пастаноўшчык Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Валянціна Еранькова, вядучы майстар сцэны Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Анатоль Кацянёў, вядучы майстар сцэны канцэртна-гастрольнага аддзела Белдзяржфілармоніі Мікалай Марэцкі, галоўны рэжысёр канцэртных залаў Белдзяржфілармоніі Ніна Осіпава...

Паводле паведамлення Прэсслужбы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь