Яны нарадзіліся на Беларусі

№ 32 (900) 08.08.2009 - 14.08.2009 г

У верасні ў залах Нацыянальнага мастацкага музея адкрыецца пашыраная пастаянная экспазіцыя, прысвечаная мастацтву Беларусі ХІХ — пачатку ХХ ст. Пры фарміраванні калекцыі НММ РБ асаблівая ўвага надавалася набыццю твораў мастакоў, якія нарадзіліся на нашай зямлі, лёсам і творчасцю знітаваных з Беларуссю.

/i/content/pi/cult/221/2826/clip_2_1.jpgПрафесійную адукацыю да першай трэці ХХ стагоддзя гэтыя майстры атрымлівалі, у асноўным, у Пецябургу і Маскве, жыццём і творчасцю былі звязаны з Беларуссю, Расіяй, Літвой і Польшчай, таму іх творчасць з’яўляецца агульнай спадчынай і для культур гэтых краін.

Экспазіцыя размесцілася ў трох залах. Першая зала прадставіць творчасць мастакоў ХХ стагоддзя: Іосіфа Аляшкевіча, Івана Хруцкага, Сяргея Заранка, Апалінарыя Гараўскага, Іпаліта Гараўскага, Нікадзіма Сільвановіча, Фелікса Хадароўскага, Фёдара Ясноўскага і інш.

Другая і трэцяя зала будуць прысвечаны творчасці выдатных мастакоў, цудоўных майстроў пейзажа настрою: Станіслава Жукоўскага і Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.

Ул. інф.