Прафесійную адукацыю да першай трэці ХХ стагоддзя гэтыя майстры атрымлівалі, у асноўным, у Пецябургу і Маскве, жыццём і творчасцю былі звязаны з Беларуссю, Расіяй, Літвой і Польшчай, таму іх творчасць з’яўляецца агульнай спадчынай і для культур гэтых краін.
Экспазіцыя размесцілася ў трох залах. Першая зала прадставіць творчасць мастакоў ХХ стагоддзя: Іосіфа Аляшкевіча, Івана Хруцкага, Сяргея Заранка, Апалінарыя Гараўскага, Іпаліта Гараўскага, Нікадзіма Сільвановіча, Фелікса Хадароўскага, Фёдара Ясноўскага і інш.
Другая і трэцяя зала будуць прысвечаны творчасці выдатных мастакоў, цудоўных майстроў пейзажа настрою: Станіслава Жукоўскага і Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.
Ул. інф.